9 траўня 2024, Чацвер, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» спыняюць перапіску з людзьмі

22
«Дэпутаты» спыняюць перапіску з людзьмі

Старшыня камісіі ў правах чалавека «палаты прадстаўнікоў» Андрэй Навумовіч паведаміў Грамадзянскай ініцыятыве супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, што з імі спыняецца перапіска.

Такім чынам, скончыла працу камісія, нібыта створаная паводле ўказу спікера «парламента» на зварот 32 актывістаў ініцыятывы.

Нагадаем, што 1 красавіка пятнаццаць актывістаў грамадзянскай ініцыятывы ў трэці раз паспрабавалі сустрэцца са старшынём «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Уладзімірам Андрэйчанкам. Пасля некалькіх гадзін перамоваў загадчык аддзела прыёма грамадзян і юрыдычных асоб Віктар Сазон паведаміў прысутным, што на распараджэнне спікера будзе створаная камісія для вывучэння праблемы адпісак, што выкладзена ў звароце за подпісамі 32 актывістаў ініцыятывы.

Праз некалькі дзён Віктар Сазон адмовіўся ад сваіх слоў аб стварэнні камісіі, а Андрэй Навумовіч заявіў пра тое, што нічога не ведае аб камісіі і дасць адказ як звычайна.

«Нас проста падманулі. І зроблена гэта было паводле базарных правілаў (не ў крыўду сумленным гандлярам): ухапіць, а там будзе, як будзе! Вось такія норавы пануюць у «палаце прадстаўнікоў», - сказала лідар ініцыятывы, юрыст Тамара Сяргей.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках