5 траўня 2024, Нядзеля, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія адправіць вайсковую дапамогу сірыйскім паўстанцам

25
Вялікабрытанія адправіць вайсковую дапамогу сірыйскім паўстанцам

Лондан паспрабуе скасаваць эмбарга ЕЗ на пастаўку ўзбраенняў у Сірыю, каб накіраваць зброю паўстанцам краіны.

Аб гэтым заявіў учора брытанскі міністр замежных спраў Уільям Хэйг, піша Daily Mail (пераклад — Inopressa.ru).

Міністр заявіў таксама, што ў Сірыі выкарыстоўвалася хімічная зброя, і што Вялікабрытанія і Францыя хочуць мець магчымасць «зрабіць пільныя дзеянні» у выпадку будучых злачынстваў.

Ён абвясціў, што Вялікабрытанія дасць 34 машыны, у тым ліку 5 браняваных пазадарожнікаў і 20 набораў бронекамізэлек для тых, хто дамагаецца зрынання Башара Асада.

Хэйг паведаміў, што паставіць пытанне аб скасаванні эмбарга на перамовах са сваімі замежнымі калегамі ў Стамбуле ў суботу. Пры гэтым ён даў зразумець, што канчатковая пастанова аб узбраенні паўстанцаў не прынятая.

«Вялікабрытанія ўсё больш устурбаваная сведчаннямі ўжывання хімічнай зброі ў Сірыі. Наша палітыка ў Сірыі не можа быць статычнай перад абліччам нарастальных нягод», - сказаў міністр парламэнтарыям.

«Урадавыя крыніцы сцвярджаюць, што Вялікабрытанія і Францыя хочуць скасавання эмбарга, каб дапамагчы пераканаць Расею спыніць узбраенне сірыйскага рэжыму. Паводле закону ЕЗ, эмбарга павінна быць ухваленае ўсімі 27 чальцамі звязу ў канцы траўня, або яно спыніцца», - піша аўтар артыкула.

«Мы хочам, каб яно было перапісанае або скасаванае. Французы з намі. Маем спадзяванне, што гэта падзейнічае на Маскву», - сказала высокапасадная крыніца.

Краіны Захаду ўжо амаль два гады адмаўляюць сірыйскай апазіцыі, якая просіць аб простым вайсковым умяшанні ў грамадзянскую вайну. Сваё нежаданне ўдзельнічаць у канфлікце Еўропа і ЗША тлумачаць тым, што ў іх няма магчымасцяў паўплываць на сітуацыю, а таксама няма легальных падстаў на гэта, бо ААН так і не прыняла адпаведную рэзалюцыю.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках