S&P змяніла прагноз рэйтынгу Беларусі на «пазітыўны»
10- 17.04.2013, 16:34
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's (S&P) змяніла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу Беларусі ў замежнай валюце «B-» на «пазітыўны» са «стабільнага».
Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе агенцтва.
Пры гэтым S&P пацвердзіла доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя суверэнныя рэйтынгі Беларусі па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце на ўзроўні «B-»/«B».
Нагадаем, суверэнны рэйтынг Рэспублікі Беларусь з лютага 2011 года па люты 2012 года быў паніжаны на дзве прыступкі c «B +» да «B-».