5 траўня 2024, Нядзеля, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: МіГ-29 быў узняты ў паветра праз чараду птушак

146
Мінабароны: МіГ-29 быў узняты ў паветра праз чараду птушак

Самалёт, які парушыў паветраную прастору Літвы, быў задзейнічаны ў раёне Гародні ў сувязі з парушэннем беларускай мяжы зграяй птушак.

Міністэрства абароны Беларусі абнародавала папярэднія вынікі праверкі ў сувязі са з'яўленнем інфармацыі аб парушэнні паветранай прасторы Літвы беларускім вайсковым самалётам.

Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства абароны, устаноўлена, што 17 красавіка пад 13.00 радыётэхнічнымі сродкамі было выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы ў раёне Гародні. Для спынення парушэння быў задзейнічаны знішчальнік МіГ-29 са складу дзяжурных сіл у супрацьпаветранай абароне, які праводзіў палёт уздоўж дзяржаўнай мяжы. У далейшым парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя чарады птушак.

У цяперашні час дадаткова праводзіцца праверка матэрыялаў аб'ектыўнага кантролю.

Нагадаем, 18 красавіка МЗС Літвы перадаў амбасадзе Беларусі ў Вільні ноту з просьбай «даць вычарпальную інфармацыю аб факце парушэння літоўскай паветранай прасторы самалётам беларускіх ВПС і прыняць захады для прадухілення такіх інцыдэнтаў у будучыні».

Як паведаміў літоўскі МЗС, беларускі Міг-29 17 красавіка а 13.05 парушыў паветраную прастору Літвы ў раёне вёскі Пагарэнда Аранскі раён. На тэрыторыі Літвы самалёт прабыў блізу двух хвілін.

Напісаць каментар 146

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках