30 красавiка 2024, aўторак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Цімашэнка выйдзе на волю ў нядзелю

37
Юрый Луцэнка: Цімашэнка выйдзе на волю ў нядзелю

Экс-кіраўнік МУС Украіны заявіў, што Януковіч памілуе Юлію Цімашэнка.

Пра гэта Юрый Луцэнка напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Твітэр».

«Маланка! У мяне была тэлефонная размова са Штэфанам Фюле, ён распавёў, што Януковіч павінен адпусціць Юлію Цімашэнка ў Вербніцу», - напісаў былы міністр.

Сам Юрый Луцэнка выйшаў на свабоду 7 красавіка. Указ аб яго памілаванні падпісаў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.

11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі раённы суд Кіева прысудзіў Цімашэнку да 7 гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў падчас падпісання газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Яна адбывае пакаранне ў Качаноўскай папраўчай калоніі ў Харкаве з канца снежня 2011 года.

Украінская апазіцыя лічыць былую кіраўніцу ўрада краіны палітвязніцай і настойвае на яе вызваленні.

Нагадаем, напярэдадні саміту Украіна-ЕЗ, які прайшоў у лютым у Брусэлі, прадстаўнікі дыпламатычных колаў Еўразвяза заявілі, што «калі Кіеў да траўня не дасягне істотнага прагрэсу ў рэформе судовай і выбарчай сістэм, то авіязаванае на лістапад падпісанне дамовы аб асацыяцыі апынецца пад пагрозай». Таксама было сказана, што дамова аб асацыяцыі з ЕЗ несумяшчальная з дамовай аб Мытным саюзе з Расеяй. Раней Віктар Януковіч заявіў, што ў Кіеве разумеюць заклапочанасць ЕЗ справамі Юліі Цімашэнка і Юрыя Луцэнкі і гатовыя да кампрамісаў у гэтых пытаннях.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках