МЗС Нямеччыны - беларускім уладам: Праўду нельга забараніць
7- 30.04.2024, 12:40
- 6,988
Нямецкае МЗС адрэагавала на прызнанне беларускай рэдакцыі Deutsche Welle "экстрэмісцкім фармаваннем".
Федэральнае міністэрства замежных спраў Нямеччыны адрэагавала на прызнанне 29 красавіка беларускай рэдакцыі нямецкай медыякампаніі Deutsche Welle (DW) "экстрэмісцкім фармаваннем".
Улады Беларусі "ўсімі сіламі спрабуюць запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і СМІ", — упэўнены ў Нямеччыне.
Нямецкі МЗС назваў гэта "яшчэ адным кавалачкам мазаікі ў арсенале рэпрэсій Лукашэнкі".
"Праўду нельга забараніць", - напісала знешнепалітычнае ведамства Нямеччыны.
Die Machthaber in Minsk versuchen mit aller Macht, Journalist*innen & Medien einzuschüchtern & zum Schweigen zu bringen. Das Verbot der @DeutscheWelle in #Belarus ist ein weiteres Mosaikstück in Lukaschenkos Werkzeugkasten der Unterdrückung. Wahrheit lässt sich nicht verbieten.
— Auswärtiges Amt (@AuswaertigesAmt) April 29, 2024
МУС РБ 29 красавіка прызнала “экстрэмісцкім фармаваннем” групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “DW Беларусь”.