3 траўня 2024, Пятніца, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламентар: Мы хочам і будзем падтрымліваць Беларусь

3
Еўрапарламентар: Мы хочам і будзем падтрымліваць Беларусь

Дэпутат Еўрапарламента Павел Залеўскі выступіў з рашучай падтрымкай грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Пра гэта ён заявіў 18 красавіка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай арганізацыі канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» (пераклад - charter97.org).

У канферэнцыі прынялі ўдзел: старшыня ініцыятывы «Вольная Беларусь» Матэуш Люфт, дэпутат Еўрапарламента ад Грамадзянскай Платформы, суарганізатар мерапрыемства Павел Залеўскі, сацыёлаг Марыюш Танішэўскі, музыка Дарэк Маляйонек.

«У гэтым годзе мы хочам дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных і зрабіць Беларусь свабоднай ад рэжыму ўлады, якая душыць любую грамадзянскую актыўнасць», - сказаў галоўны арганізатар канцэрта Матэуш Люфт.

Еўрадэпутат Павел Залеўскі падкрэсліў, што Польшча хоча і будзе падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі.

«Беларусь з'яўляецца краінай, дзе жывуць людзі, якія хочуць працаваць, развівацца, ствараць і радавацца гэтак жа, як і мы. Іх адзіная праблема заключаецца ў рэпрэсіўным рэжыме Аляксандра Лукашэнкі, які ўмацоўвае сваё кіраванне з дапамогай масавых парушэнняў правоў чалавека, заключэння ў турму тых, хто выступае супраць яго, а таксама абмежавання свабоды слова. Тым не менш, Беларусь з'яўляецца краінай, дзе людзі выступаюць супраць саветызацыі, змагаючыся за сваю самабытнасць і родную мову. Мы хочам, і мы будзем падтрымліваць», - заявіў палітык.

Вядучымі мерапрыемства будзе журналістка Юстына Джбік і беларускі музыка Зміцер Vinsent Папко, які сыграў галоўную ролю ў фільме «Жыве Беларусь!».

«Мы будзем гуляць датуль, пакуль Беларусь не стане свабоднай», - дадаў музыка, адзін з удзельнікаў канцэрту Дарэк Маляйонек.

Канцэрт, які стаў ужо традыцыйным, адбудзецца 21 красавіка ў цэнтры польскай сталіцы.

У ім возьмуць удзел Лявон Вольскі і гурты «Крамбамбуля» і «Dzieciuki». Таксама выступяць польскія калектывы «Izrael i Goscie» і «Strachy na Lachy».

Канцэрт пройдзе на Кракаўскім прадмесці каля гатэля «Брысталь». Пачатак - у 19:00.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках