banner1 banner1 banner1

Свабоду палітвязням!

Нядзелю 19 снежня 2010 года ў Беларусі назвалі «крывавай». У дзень прэзідэнцкіх выбараў у краіне была жорстка разагнаная мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў галасавання, арыштавана больш за 1000 чалавек, у тым ліку практычна ўсе кандыдаты ў прэзідэнты, сябры іх каманд, журналісты, праваабаронцы. Больш за 40 чалавек былі прысуджаныя да абмежавання ці пазбаўлення волі, беспрэцэдэнтна вялікія турэмныя тэрміны атрымалі кандыдаты ў прэзідэнты і актывісты іх каманд - ад 2 да 6 гадоў.

Амаль год ні ў чым не вінаватыя людзі знаходзіліся за кратамі, падвяргаліся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню. Пад уплывам санкцый з боку Захаду і ў сувязі з катастрафічным становішчам беларускай эканомікі дыктатар Лукашэнка быў вымушаны вызваліць некаторых палітвязняў. У красавіку 2012 года на свабоду выйшлі былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, якія правялі за кратамі амаль паўтара года.

У турмах працягваюць заставацца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі і яшчэ 9 актывістаў апазіцыі.

Міжнародная супольнасць і праваабарончыя арганізацыі патрабуюць вызвалення беларускіх вязняў сумлення. Еўрапейскі Звяз і ЗША ўвялі візавыя і эканамічныя санкцыі супраць памагатых дыктатара - чыноўнікаў і бізнесменаў, замяшаных у правядзенні рэпрэсій і фінансавай падтрымцы рэжыму, для таго, каб дамагчыся выхаду на волю астатніх 14 палітвязняў.

Мікалай Аўтуховіч: 230023, вуліца Кірава 1, Гродна, турма №1

Алесь Бяляцкі: 213800, Бабруйск, вуліца Сікорскага 1, калонія №2

Яўген Васьковіч: 212011, Магілёў, вуліца Крупскай 99а, турма №4

Андрэй Гайдукоў: 210026, Віцебск, вуліца Гагарына 2, СІЗА №1

Зміцер Дашкевіч: 230023, вуліца Кірава 1, Гродна, турма №1

Мікалай Дзядок: 212011, Магілёў, вуліца Крупскай 99а, турма №4

Эдуард Лобаў: 225295, Івацэвічы, а/я 20, калонія №22

Аляксандр Малчанаў: 222125, Барысаўскі раён, вёска Навасады, калонія №14

Ігар Аліневіч: 211440, Наваполацк, вуліца Тэхнічны 8, калонія №10

Арцём Пракапенка: 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша 183, калонія №15

Мікалай Статкевіч: 212011, Магілёў, вуліца Крупскай 99а, турма №4

Павел Севярынец: 225143, Пружанскі раён, вёска Куплін, Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7

Аляксандр Францкевіч: 225295, Івацэвічы, а/я 20, калонія № 22



18.05.2013

«Лукашэнка - тэрарыст і яго трэба судзіць» важная навіна фатаздымкі 79

0:28, — Палітыка

«Лукашэнка - тэрарыст і яго трэба судзіць»

Дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда выступіла на Форуме свабоды ў Осла.

16.05.2013

Алеся Бяляцкага пазбавілі прадуктовых перадач 13

17:51, — Палітыка

Алеся Бяляцкага пазбавілі прадуктовых перадач

У канцы сакавіка на палітвязня ў калоніі наклалі чарговае спагнанне.

«Шпіёнскую» справу перадалі ў пракуратуру 6

17:20, — Палітыка

«Шпіёнскую» справу перадалі ў пракуратуру

Праз 6 месяцаў справа падазраванага ў «шпіянажы» Андрэя Гайдукова перададзеная ў пракуратуру.

15.05.2013

Николая Автуховича в тюрьме лишают медицинской помощи 13

14:55, — Палітыка

Николая Автуховича в тюрьме лишают медицинской помощи

Политзаключенный фактически не может полноценно питаться из-за проблем с зубами.

11.05.2013

Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці 3

16:40, — Палітыка

Палітвязню Лобаву дазволілі сустрэцца з маці

Маці Эдуарда Лобава, які адбывае тэрмін у Івацэвіцкай калоніі «Ваўчыныя норы», едзе на доўгатэрміновае трохдзённае спатканне.

10.05.2013

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

15:35, — Палітыка

Дэпутаты Еўрапарламента патрабуюць сустрэчы з беларускімі палітвязнямі

Афіцыйны запыт аб наведванні краіны адпраўлены ў МЗС Беларусі.

7.05.2013

Маці Гайдукова адмовілі ў сустрэчы з сынам 5

11:41, — Палітыка

Маці Гайдукова адмовілі ў сустрэчы з сынам

Маці палітвязня Вольга Гайдукова атрымала афіцыйную адмову ад следчага Віцебскага КДБ, які вядзе «шпіёнскую справу».

3.05.2013

Ад палітвязня Васьковіча другі месяц няма лістоў 7

16:52, — Палітыка

Ад палітвязня Васьковіча другі месяц няма лістоў

Кіраўніцтва Магілёўскай турмы №4 больш за месяц трымае палітычнага вязня Яўгена Васьковіча ў ізаляцыі.

Расцяжку «Свабоду палітвязням» вывесілі пад носам у Лукашэнкі фатаздымкі 16

15:55, — Палітыка

Расцяжку «Свабоду палітвязням» вывесілі пад носам у Лукашэнкі

2 траўня на Кастрычніцкай плошчы, насупраць адміністрацыі Лукашэнкі, была вывешаная расцяжка «Свабоду палітвязням!».

Спецдакладчык ААН: Беларускіх палітвязняў катуюць у турмах 16

8:25, — Палітыка

Спецдакладчык ААН: Беларускіх палітвязняў катуюць у турмах

Беларускім уладам рэкамендавана неадкладна вызваліць з турмаў усіх палітычных апанентаў, праваабаронцаў і актывістаў.

2.05.2013

Лінас Лінкявічус: Нам важныя правы чалавека і грузы ў Клайпедзе 12

17:18, — Палітыка

Лінас Лінкявічус: Нам важныя правы чалавека і грузы ў Клайпедзе

Літве варта быць цярплівай у дасягненні таго, каб Беларусь абрала еўрапейскі шлях развіцця, заявіў кіраўнік МЗС Літвы.

29.04.2013

«Шпіёнскую» справу рыхтуюць да перадачы ў суд 13

17:27, — Палітыка

«Шпіёнскую» справу рыхтуюць да перадачы ў суд

Падазраваны ў «шпіянажы» Андрэй Гайдукоў вывучае матэрыялы сваёй крымінальнай справы.

27.04.2013

Мікалая Статкевіча спрабуюць атруціць у турме? важная навіна 101

12:58, — Палітыка

Мікалая Статкевіча спрабуюць атруціць у турме?

Турэмнікі даюць палітвязню ежу ў асобных, адмыслова пазначаных талерках.

26.04.2013

Марина Адамович: Не хочу даже комментировать 8

17:14, — Палітыка

Марина Адамович: Не хочу даже комментировать

Супруга Николая Статкевича не захотела даже прокомментировать слова Лукашенко о политзаключенных.

22.04.2013

Аліневіча на 20 дзён кінулі ў штрафны ізалятар 4

18:30, — Палітыка

Аліневіча на 20 дзён кінулі ў штрафны ізалятар

Палітвязень напісаў пра гэта ў лісце сваёй маці Валянціне Аліневіч.

21.04.2013

У цэнтры Менска патрабавалі вызваліць Статкевіча фатаздымкі 23

16:18, — Палітыка

У цэнтры Менска патрабавалі вызваліць Статкевіча

(абноўлена - 17.10)Вялікі партрэт палітвязня быў вывешаны каля ўваходу на станцыю метро «Няміга».

20.04.2013

Наста Лойка: Аліневіч можа не выйсці з турмы жывым 16

13:48, — Палітыка

Наста Лойка: Аліневіч можа не выйсці з турмы жывым

Рашэнне апублікаваць кнігу «Еду ў Магадан» асуджанага анархіста Ігара Аліневіча - гэта акт гераізму.

Новыя правакацыі супраць Мікалая Статкевіча важная навіна 75

12:42, — Палітыка

Новыя правакацыі супраць Мікалая Статкевіча

На палітвязня Мікалая Статкевіча ў турме пачалася новая хваля ціску.

13.04.2013

Пасля выхаду кнігі ад Аліневіча не прыходзяць лісты 12

14:35, — Палітыка

Пасля выхаду кнігі ад Аліневіча не прыходзяць лісты

У сакавіку ў Расеі выйшла кніга беларускага палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».

6.04.2013

Францкевіч у турме стаў пісьменнікам 9

21:55, — Палітыка

Францкевіч у турме стаў пісьменнікам

Палітвязень ужо больш за месяц знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.

Эдуард Лобаў у калоніі сустрэўся са святаром 6

15:52, — Палітыка

Эдуард Лобаў у калоніі сустрэўся са святаром

Палітвязня Эдуарда Лобава ў івацэвіцкай калоніі наведаў каталіцкі святар.

5.04.2013

Суд прайшоў без Яроменка 4

17:39, — Палітыка

Суд прайшоў без Яроменка

У судзе Першамайскага раёна Менска адбыўся чарговы суд над былым палітвязнем Уладзімірам Яроменкам.

4.04.2013

Юстас Палецкіс: Дыялог магчымы пасля вызвалення палітвязняў 12

17:28, — Палітыка

Юстас Палецкіс: Дыялог магчымы пасля вызвалення палітвязняў

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі лічыць, што вызваленне палітычных вязняў стане сігналам для аднаўлення кантактаў паміж Менскам і Брусэлем.

Яўген Васьковіч: Свой крыж я буду несці да канца 9

10:34, — Палітыка

Яўген Васьковіч: Свой крыж я буду несці да канца

Палітвязень напісаў ліст сваёй бабулі Тамары Уладзіміраўне.

1.04.2013

У Менску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна» фатаздымкі 13

15:42, — Палітыка

У Менску адкрыўся новы офіс ПЦ «Вясна»

Першым мерапрыемствам, якое прайшло на новым офісе, стала прэзентацыя справаздачы аб стане правоў чалавека ў Беларусі ў 2012 годзе.

31.03.2013

Турэмшчыкі крадуць паштоўкі для Статкевіча 18

11:03, — Палітыка

Турэмшчыкі крадуць паштоўкі для Статкевіча

Палітвязню не перадалі паштоўкі з віншаваннямі з Днём Волі.

У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага

10:11, — Палітыка

У Бабруйску прэзентавалі кнігу Бяляцкага

Прэзентацыя кніг «Справа Бяляцкага» і «Асвечаныя беларушчынай» прайшла недалёка ад калоніі, дзе знаходзіцца праваабаронца.

30.03.2013

Палітвязню Дзядку ў турме не перадаюць лекі 8

16:44, — Палітыка

Палітвязню Дзядку ў турме не перадаюць лекі

Адміністрацыя турмы адмовілася прымаць медыцынскую бандэроль для Мікалая Дзядка.

З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасць 18

15:09, — Палітыка

З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасць

З кватэры палітвязня судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.

28.03.2013

Палітвязня Дзядка кінулі на 6 дзён у карцэр 8

19:31, — Палітыка

Палітвязня Дзядка кінулі на 6 дзён у карцэр

28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме наведаў адвакат.

Улады не хочуць нават чуць пра палітвязняў 22

17:46, — Палітыка

Улады не хочуць нават чуць пра палітвязняў

Дэпутатаў Еўрапарламента пусцяць у Беларусь, толькі калі яны не будуць успамінаць пра палітвязняў.

27.03.2013

Выйшла кніга палітвязня Аліневіча «Еду ў Магадан» фатаздымкі 5

13:09, — Палітыка

Выйшла кніга палітвязня Аліневіча «Еду ў Магадан»

На аснове дзённіка, напісанага ў ізалятары КДБ «амерыканка», была выдадзеная кніга палітычнага вязня Ігара Аліневіча.

26.03.2013

У Празе прайшоў марафон салідарнасці з Дашкевічам фатаздымкі

16:13, — Палітыка

У Празе прайшоў марафон салідарнасці з Дашкевічам

25 сакавіка, у Дзень Волі, Беларускі дом у Празе правёў марафон салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

22.03.2013

Палітвязня Лобава пазбавілі грошай у калоніі 15

17:05, — Палітыка

Палітвязня Лобава пазбавілі грошай у калоніі

Беларускія ўлады не спыняюць маральны і фізічны ціск на палітычных вязняў і кожны раз звяртаюцца да новых метадаў.

21.03.2013

ААН падтрымала Алеся Бяляцкага 7

21:26, — Палітыка

ААН падтрымала Алеся Бяляцкага

Рада правоў чалавека ААН у сённяшняй рэзалюцыі асудзіла крымінальны пераслед праваабаронцаў праз крыніцы паходжання іх фінансавання.

123

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   19.05   20.05 
Брэст Ясно+26
+14
Небольшая облачность+28
+14
Віцебск Гроза+28
+17
Небольшая облачность+27
+17
Гомель Гроза+27
+16
Гроза+27
+17
Гродна Возможен дождь+25
+14
Небольшая облачность+28
+16
Мінск Возможна гроза+26
+12
Небольшая облачность+28
+14
Магілёў Возможна гроза+27
+14
Небольшая облачность+27
+15

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.05.13  20.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 104238
праглядаў 621245
наведванняў 173551

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: