3 траўня 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідары сямі апазіцыйных арганізацый звярнуліся да МЗС Літвы

14
Лідары сямі апазіцыйных арганізацый звярнуліся да МЗС Літвы

У пятніцу літоўскі МЗС атрымаў сумесны зварот сямі беларускіх апазіцыйных арганізацый з нагоды нармалізацыі адносінаў Еўразвяза і Беларусі.

Апазіцыйная літоўская партыя Звяз Айчыны-Літоўскія хрысціянскія дэмакраты (кансерватары) паведаміла, што перадала гэты дакумент МЗС на пасяджэнні Камітэта па замежных справах Сейма, піша ru.delfi.lt.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі заявілі, што да нармалізацыі адносін ЕЗ і афіцыйнага Менска спачатку павінны быць адпушчаныя на волю палітычныя вязні, спынены пераслед дэмакратычных рухаў, праведзеныя сумленныя выбары і забяспечаная магчымасць збірацца ў незалежныя арганізацыі.

Аўтары дакумента выказалі адзіную падтрымку дыялогу з ЕЗ з нагоды мадэрнізацыі з беларускай грамадскасцю, спрошчанага парадку перамяшчэння грамадзян Беларусі ў Шэнгенскай зоне і іншых практычных ініцыятыў, закліканых павялічыць адкрытасць рэжыму і больш цесныя сувязі беларускага грамадства з ЕЗ.

Сумесную заяву падпісалі старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ірына Вештард, кіраўнік руху «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, лідар грамадскага руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня Беларускага народнага фронту Аляксей Янукевіч, лідар Беларускай партыі хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі і кіраўнік партыі «Справядлівы свет» Сяргей Калякін.

«Такія дакументы, як гэты, з'яўляюцца сігналам для Еўразвяза і Літвы, якая пераймае ў ім рычагі ўлады, аб тым, што беларускае грамадства саспела для змен, што мясцовыя дэмакратычныя сілы сышліся ў меркаванні аб неабходнасці пераменаў і спадзяюцца, што Еўропа не застаецца да іх абыякавай», - каментаваў ініцыятыву беларусаў лідар літоўскіх кансерватараў Андрус Кубілюс.

Былы кіраўнік МЗС Літвы, кансерватар Аўдронюс Ажубаліс акцэнтаваў неабходнасць таго, каб кіруючыя ў Літве пачулі гэты адзіны мэсэдж суседзяў і на пасяджэнні Рады па знешніх справах ЕЗ у Брусэлі 22 красавіка належным чынам прадставілі яго партнёрам Літвы па ЕЗ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках