3 траўня 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алігарх Чыж абзавёўся яшчэ адным заводам

19
Алігарх Чыж абзавёўся яшчэ адным заводам

19 красавіка ў Менску прайшоў аўкцыён па продажы часткі маёмасці ААТ «Станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава».

Як паведаміла агенцтву «Бізнес-навіны» крыніца ў органах дзяржкіравання, пераможцам аўкцыёну стала ТДА «Белнафтагаз», якім кіруе Юрый Чыж.

На аўкцыён быў выстаўлены комплекс будынкаў і збудаванняў, размешчаных у цэнтральнай частцы Менска па вул. Чырвонаармейская, 21 на зямельным участку агульнай плошчай 5,8759 га, абмежаваным вуліцамі Чырвонаармейскай, Першамайскай, ракой Свіслач.

Пачатковы кошт прадмета аўкцыёну складаў BYR 44,9 млрд. Маёмасць завода была прададзеная па кошце, які ў 2 разы перавышае стартавы.

Умовай аўкцыёну з'яўлялася захаванне да 1 студзеня 2015 года за ААТ «Станкабудаўнічы завод ім. С.М. Кірава» права эксплуатацыі інжынерных сетак электразабеспячэння, ацяплення, вадаправода, каналізацыі і газазабеспячэння, размешчаных на адчужальнай тэрыторыі.

Зямельны ўчастак пад прадаванай нерухомасцю завода, як было паказана ў паведамленні аб правядзенні аўкцыёну, прадастаўляецца пераможцу аўкцыёну ў арэнду без правядзення аўкцыёну і без збірання платы за права заключэння дамовы арэнды.

Кампанія «Белнафтагаз» займаецца аптовым гандлем нафтапрадуктамі, з'яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Менска. Раней на сайце ТАА «Трайпл» было пазначана, што кампанія «Белнафтагаз» уваходзіць у склад холдынгу «Трайпл».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках