7 траўня 2024, aўторак, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы «мэр» Магілёва браў хабары прасамі

53
Новы «мэр» Магілёва браў хабары прасамі

Цікаўныя факты біяграфіі новага старшыні Магілёўскага гарвыканкама.

Як стала вядома charter97.org, новы мэр Магілёва адседзеў 4 гады за хабары. Пасля адсідкі Уладзіміра Цумарава Аляксандр Лукашэнка 24 снежня 2003 года даў згоду на прызначэнне яго кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва, а 12 красавіка 2013 года зрабіў яго кіраўніком горада.

Да гэтага чыноўнік працаваў намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Менска. 18 траўня 1999 года Уладзімір Цумараў быў затрыманы аператыўнай групай УКДБ на сваім працоўным месцы па падазрэнні ў атрыманні хабару ад аднаго з прадпрымальнікаў.

Судом Маскоўскага раёна Менска ён быў прыгавораны да чатырох гадоў адбыцця пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

У выніку агляду працоўнага кабінета чыноўніка сярод дакументаў былі выяўленыя раней пазначаныя 100-даляравыя купюры.

Растлумачыць адкуль яны ўзяліся Уладзімір Цумараў не змог. У райвыканкаме ён курыраваў выдачу ліцэнзій на гандаль.

У выніку следства было ўстаноўлена, што Уладзімір Цумараў займаўся атрыманнем хабараў працяглы перыяд часу. Самы вялікі хабар, які змаглі даказаць у судзе складаў 3400 даляраў ЗША, самым маленькім хабарам быў прас за 15 даляраў.

Нягледзячы на тое, што ў судзе Уладзімір Цумараў сваю віну не прызнаў - факты карупцыі і выкарыстання ім свайго службовага становішча казалі самі за сябе.

Суд улічыў станоўчыя характарыстыкі чыноўніка, шэраг яго захворванняў, а таксама наяўнасць медаля «За працоўную доблесць» і пакараў яго ў адпаведнасці з ч.3 артыкула 169 КК РБ па самай ніжняй мяжы адказнасці.

Менавіта гэты факт з біяграфіі чыноўніка быў выпушчаны, у тым ліку і незалежнымі журналістамі.

Пасля адсідкі чыноўнік стаў больш сціплым. Да гэтага часу жыве ў кватэры, а не ва ўласным доме, як гэта робіць пераважная большасць усіх людзей яго ўзроўню. Яго пад'езд заўсёды прыбраны і адрамантаваны, чаго нельга сказаць пра астатнія пад'езды і дамы горада. Яго дачка з'яўляецца начальнікам упраўлення уласнасці магілёўскага гарвыканкама.

У магілёўцаў ужо склалася традыцыя даваць каждаму мэру мянушку. Так, Віктара Шорыкава называлі спачатку «штукай», а потым «двума штукамі». Станіслава Барадаўку за вочы называлі «цюфяком», а новага кіраўніка горада Уладзіміра Цумарава ўжо пачалі называць «прасам».

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках