26 красавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ затрымаў намесніка міністра спорту і турызму

67
КДБ затрымаў намесніка міністра спорту і турызму

(абноўлена - 18.55) Супрацоўнікі КДБ затрымалі намесніка міністра спорту і турызму Беларусі Сяргея Нерада.

«У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў супрацьдзеяння карупцыі і абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі затрыманы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Сяргей Нерад», - паведамілі ў КДБ.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказную пасаду), праводзяцца следчыя дзеянні.

Сяргей Нерад нарадзіўся 16 чэрвеня 1968 года ў Калодзішчах Менскага раёна Менскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры на спецыяльнасці «фізічная культура і спорт».

Працаваў старшым інструктарам-метадыстам Менскага вучылішча алімпійскага рэзэрву №2, намеснікам дырэктара, дырэктарам Менскага абласнога вучылішча алімпійскага рэзэрву.

З 2003 да 2010 года - намеснік, першы намеснік, начальнік управы фізічнай культуры, спорту і турызму Менскага аблвыканкама.

На пасаду намесніка міністра спорту і турызму Сяргей Нерад прызначаны ў 2010 годзе.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках