30 красавiка 2024, aўторак, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісія пры прэзідэнце Украіны адмовілася памілаваць Юлію Цімашэнку

15
Камісія пры прэзідэнце Украіны адмовілася памілаваць Юлію Цімашэнку

Камісія ў пытаннях памілавання пры прэзідэнце Украіны рэкамендуе кіраўніку дзяржавы Віктару Януковічу адхіліць прашэнне аб памілаванні экс-прэм'еркі Юліі Цімашэнкі.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта, адпаведную пастанову камісія прыняла на пасяджэнні ў суботу.

«Падчас разгляду пытання камісія вызначылася, што паколькі расследаванне крымінальных спраўпаводле абвінавачванняў Цімашэнкі ва ўчыненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў пакуль не скончанае, і судом не прынятыя адпаведныя пастановы, пытанне аб яе памілаванні з'яўляецца заўчасным», - гаворыцца ў паведамленні.

У паведамленні адзначаецца, што камісія ўлічыла высновы Нацыянальнага ўніверсітэта «Юрыдычная акадэмія Украіны імя Яраслава Мудрага», Нацыянальнага ўніверсітэта ім. Т.Шаўчэнкі, Інстытута заканадаўства Вярхоўнай Рады Украіны, згодна з якімі да канчатковага разгляду крымінальных спраў Ю.В.Цімашэнкі, вынясення прысудаў судом, пытанне аб памілаванні з'яўляецца заўчасным.

«Такім чынам, улічваючы ступень цяжару ўчыненага Ю. Цімашэнкай злачынства, а таксама тое, што яна адбыла нязначную частку прызначанага судом тэрмiну пакарання, абвінавачваецца і падазраецца ва ўчыненні іншых правапарушэнняў і пастановы ў крымінальных справах судом не прынятыя, камісія ў пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Украіны не знайшла падстаў для ўнясення прапаноў аб памілаванні», - гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што камісія ў пытаннях памілавання пры прэзідэнце Украіны правядзе сваё пасяджэнне ў панядзелак, 29 красавіка. Са слоў аднаго з чальцоў камісіі, не выключана, што на пасяджэнні будзе разглядацца зварот аб вызваленні Юліі Цімашэнкі.

Раней больш за 20 народных дэпутатак, у прыватнасці, Лілія Грыневіч, Людміла Дзянісава, Аляксандра Кужаль, Ірына Луцэнка, Марыя Маціяс, падпісалі хадайніцтва аб памілаванні Цімашэнкі і перадалі яго Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу.

19 красавіка зварот дэпутатак з просьбай аб памілаванні экс-прэм'еркі перададзены ў камісію пры прэзідэнце Украіны ў пытаннях памілавання.

У агульнай складанасці за час знаходжання Цімашэнкі ў турме Януковічу было накіравана больш за 100 хадайніцтваў аб яе памілаванні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках