18 траўня 2024, Субота, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія тытунёўцы скардзяцца на кантрабанду з Беларусі

41
Расейскія тытунёўцы скардзяцца на кантрабанду з Беларусі

Бюджэт Расеі нясе мільярдныя страты праз нелегальную тытунёвую прадукцыю з Беларусі.

Кіраўніцтва Пагарскай цыгарэтна-цыгарнай фабрыкі звярнулася ў Расспажыўнагляд, Федэральную падатковую службу і Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай разабрацца са з'яўленнем нелегальных цыгарэт з Беларусі ў Бранскай вобласці, паведамляе прэс-служба кампаніі.

Паводле яго ацэнак, праз рост гандлю беларускімі цыгарэтамі толькі ў 2012 годзе бюджэт Расеі недаатрымаў блізу 2 млрд рублёў.

Больш за ўсё ад кантрабанды пакутуе сегмент танных цыгарэт. Да прыкладу, пачак Пагарскай «Прымы» удвая даражэйшы за аналагічны брэнд, выпушчаны на беларускай тытунёвай фабрыцы.

Ігар Майсееў, старшыня Рады дырэктараў Пагарскай фабрыкі, распавёў, што дысбаланс коштаў на цыгарэты ў Расеі і Беларусі становіцца ўсё большы, піша сайт soatav.ru.

Як следства, назіраецца значны рост продажаў нелегальных беларускіх цыгарэт не толькі ў Бранскай вобласці, але і ў іншых памежных раёнах. І гэтая сітуацыя можа яшчэ больш пагоршыцца пасля ўвядзення ў дзеянне «антытытунёвага закону».

Нагадаем, некалькі дзён таму сусветныя лідары тытунёвай прамысловасці заклікалі Варшаву пашырыць паўнамоцтвы мытні для барацьбы з кантрабандай цыгарэт з Беларусі.

Супольнасць тытунёвай прамысловасці, якая ўключае ў сябе кампаніі Philip Moris, British American Tobacco і JTI, падала заяву ў міністэрства фінансаў аб узмацненні жорсткасці палітыкі ў дачыненні да кантрабанды цыгарэт.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках