7 траўня 2024, aўторак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшчу просяць зрабіць больш жорсткай барацьбу з кантрабандай цыгарэт з Беларусі

17
Польшчу просяць зрабіць больш жорсткай барацьбу з кантрабандай цыгарэт з Беларусі

Сусветныя лідары тытунёвай прамысловасці заклікалі Варшаву пашырыць паўнамоцтвы мытні для барацьбы з кантрабандай цыгарэт на ўсходняй мяжы.

Супольнасць тытунёвай прамысловасці, якая ўключае ў сябе кампаніі Philip Moris, British American Tobacco і JTI, падала заяву ў міністэрства фінансаў аб узмацненні жорсткасці палітыкі ў дачыненні да кантрабанды цыгарэт, піша партал inwestycje.pl (пераклад - charter97.org).

Просьба стала следствам дакладу «Project Star», які штогод рыхтуе кампанія KPMG для канцэрна Philip Morris. У ім гаворыцца пра тое, што колькасць цыгарэт, увезеных у краіну з парушэннем закона, узрасла да 13%. Пры гэтым колькасць спажывання нелегальнай тытунёвай прадукцыі ў самой Польшчы знізілася на 7%.

Тытунёвыя кампаніі прапануюць даць мытнай службе Польшчы паўнамоцтвы для самастойнага правядзення аператыўна-следчых мерапрыемстваў, павысіць мінімальныя пакаранні за нелегальную вытворчасць і абарот тытунёвых вырабаў, а таксама ўвесці прынцып канфіскацыі прадметаў, якія служаць для здзяйснення злачынстваў.

Кантрабанда цыгарэт у Польшчы атрымала шырокае распаўсюджванне на межах з яе ўсходнімі суседзямі - Беларуссю, Расеяй і Украінай. Гаворка ідзе пра сотні тысяч пачкаў цыгарэт у год.

Ад незаконных паставак тытунёвай прадукцыі пакутуюць і іншыя краіны ЕЗ.

Нядаўна выданне «Financial Times» пісала пра тое, што Велікабрытанія штогод губляе амаль 2 мільярды даляраў з-за незаконнага ўвозу цыгарэт, вырабленых, у тым ліку, і ў нашай краіне.

У той час як звычайны пачак на дваццаць цыгарэт у Велікабрытаніі ці Ірландыі каштуе 9,40 еўра, на заводах у Беларусі, Украіне і Кітаі злачынныя групоўкі ўсяго за 30 цэнтаў могуць купіць пачак цыгарэт танных брэндаў, якія не маюць дазволу на продаж на тэрыторыі ЕЗ. На чорным рынку гэтыя цыгарэты будуць каштаваць у два разы танней, чым тыя, якія былі пастаўленыя або вырабленыя законным шляхам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках