6 траўня 2024, панядзелак, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя арышты на Менскім мясакамбінаце

17
Новыя арышты на Менскім мясакамбінаце

Упраўленнем Следчага камітэта па Менску, распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні да двух службовых асоб УП «Менскі мясакамбінат».

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Менску Аляксандр Герасімаў, яны падазраюцца ў падбухторванні да дачы хабараў, атрыманні хабараў і дачы хабараў у буйным памеры, перадае БелаПАН.

Крымінальныя справы ўзбуджаныя па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Менгарвыканкама.

Устаноўлена, што падазраваныя, з'яўляючыся службовымі асобамі, у кампетэнцыю якіх уваходзіла вырашэнне пытанняў, звязаных з тэхнічным забеспячэннем вытворчай дзейнасці камбіната, доўгі час падбухторвалі прадстаўнікоў шэрагу камерцыйных структур да перадачы ім незаконнага ўзнагароджання за спрыяльнае рашэнне пытанняў па заключэнні дамоваў аб пастаўках рознай прадукцыі, і рэгулярна атрымлівалі гэтыя фінансавыя сродкі.

Абодва падазраваных затрыманыя 23 красавіка з доказамі злачынства ў момант перадачы хабару ў 2.900 даляраў ЗША. Па папярэдніх падліках, сума атрыманага падазраванымі незаконнага ўзнагароджання складае каля 60 млн. рублёў.

26 красавіка ў дачыненні да падазроных абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Нагадаем, у сярэдзіне красавіка Упраўленнем Следчага камітэта па Менскай вобласці было прад'яўленае абвінавачванне генеральнаму дырэктару ўнітарнага прадпрыемства «Менскі мясакамбінат» Уладзіміру Лазоўскаму. Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках