7 траўня 2024, aўторак, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на электраэнергію вырастуць у разы

131
Тарыфы на электраэнергію вырастуць у разы

Тарыфы на электрычную энергію да 2015 года павінны цалкам пакрываць сабекошт яе вытворчасці.

Пра гэта заявіў 28 красавіка нядаўна прызначаны на пасаду генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Яўген Воранаў ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала ОНТ.

Па звестках «Белэнерга», у 2006 годзе беларусы плацілі за электраэнергію каля 90% кошту, каля 64% кошту цеплавой энергіі, а цяпер плацяць каля 31% і 15% адпаведна. «Таму ўраду пастаўленая задача паступова выходзіць на ўзровень сабекошту», - растлумачыў Яўген Воранаў, піша БелТА.

Гэта значыць, што кошт электраэнергіі вырасце ў некалькі разоў.

Чыноўнік паказаў на той факт, што, нягледзячы на рост коштаў на паліва для беларускай энергасістэмы амаль у 4 разы, тарыфы на электрычную і цеплавую энергію ў даляравым эквіваленце знізіліся. «У гэтым бачыцца правільнасць абранай сацыяльнай палітыкі дзяржавы і эфект ад мадэрнізацыі ў энергетыцы», - адзначыў гендырэктар «Белэнерга».

«Мая асноўная задача, якая пастаўлена мне, - аптымізаваць выдаткі на вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі, знізіць выдаткі, паменшыць колькасць апарата кіравання галіны», - паведаміў Яўген Воранаў.

Новы кіраўнік «Белэнерга» таксама адзначыў, што ў галіне спакойна ставяцца да крытыкі. «Лукашэнка сказаў, што шматтысячны калектыў галіны паспяхова спраўляецца з ускладзенымі задачамі, і гэта пацвярджаюць вынікі. Паспяхова скончылі ацяпляльны перыяд, у асноўным без парушэнняў у працы».

Пры гэтым Яўген Воранаў прызнаў: «Ёсць моманты, звязаныя са зрывам тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю абсталявання на Бярозаўскай ГРЭС, Гродзенскай ЦЭЦ-2. Я думаю, што ўсе гэтыя заўвагі ў бліжэйшы час будуць ліквідаваныя і ў далейшым галіна будзе, як і раней, дынамічна развівацца».

16 красавіка Лукашэнка жорстка крытыкаваў работу энергагаліны краіны на нарадзе па пытанні функцыянавання і развіцця беларускай энергетыкі. Пасля гэтага указам за правалы ў кіраванні энергетычнай галіной вызвалены ад займанай пасады міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц. Акрамя таго, Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні ад займаных пасадаў першага намесніка міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і генеральнага дырэктара «Белэнерга» Аляксея Шырмы. 22 красавіка на пасаду міністра энергетыкі прызначылі Уладзіміра Патупчыка, а на пасаду генеральнага дырэктара «Белэнерга» - Яўгена Воранава.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках