7 траўня 2024, aўторак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У офіс «Радыё Рацыя» пранікла міліцыя

12
У офіс «Радыё Рацыя» пранікла міліцыя

На выходных у офіс менскай рэдакцыі незалежнага СМІ праніклі «невядомыя».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў журналіст менскай рэдакцыі «Радыё Рацыя» Рыгор Сапяжынскі.

«У 8:00 я прыехаў на працу і ўбачыў, што дзверы офіса не зачыненыя на замок. Спачатку я падумаў, што хто-небудзь з нашых супрацоўнікаў ужо на месцы, але зайшоўшы ў памяшканне, нікога не знайшоў. Нічога не знікла, рэдакцыйны кампутар, на якім мы робім студыйныя запісы, быў выключаны. Ноўтбукі нашых затрыманых калег Ярашэвіча і Барбарыча таксама былі выключаны і стаялі на сваіх месцах», - адзначыў журналіст.

Ён выключыў магчымасць наведвання рэдакцыі на выходныя кімсьці з супрацоўнікаў радыё.

«Я абтэлефанаваў усіх работнікаў, у тым ліку і пазаштатных, і пераканаўся, што на выходных у офісе нікога не было. Асабістыя рэчы, у тым ліку і ключы затрыманых журналістаў, знаходзяцца ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Так што мы прыйшлі да думкі, што гэта былі менавіта яны», - лічыць Рыгор Сапяжынскі.

Нагадаем, у пятніцу пасля заканчэння акцыі «Чарнобыльскі шлях» былі затрыманыя незалежныя журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч.

Усяго на акцыі, якая прайшла ў беларускай сталіцы 26 красавіка, было затрымана каля дзесяці чалавек. Частка з іх была вызваленая.

Некаторых, у тым ліку журналістаў Генадзя Барбарыча, Аляксандра Ярашэвіча, актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Тарнагурскага, Змітра Чарняка, актывістаў анархісцкага руху, аднаго з якіх - Ігара Трухановіча - жорстка збілі перад затрыманнем, даставілі ў турму на вуліцы Акрэсціна.

Працэсы над журналістамі і грамадскімі актывістамі праходзяць у судзе Савецкага раёна Менска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках