6 траўня 2024, панядзелак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

3
Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь следам за Расеяй зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №318 ад 27 красавіка 2013 года.

Згодна з пастановай, экспартная пошліна на сырую нафту з 1 траўня складзе $378,4 за 1 т. супраць $401,5 у красавіку. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну) зніжана да $249,7 за 1 т з $265 за 1 т у красавіку бягучага года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін складзе $340,6 замест $361,4 за 1 т у красавіку.

Пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы павялічана з $70,5 да $71,5.

Нагадаем, экспартная пошліна на нафту ў Расеі з 1 красавіка 2013 года знізілася на $19,1 - да $401,5 за тону.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках