6 траўня 2024, панядзелак, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: На такую «аналітыку», безумоўна, ёсць попыт у «чырвоным доме»

2
Анатоль Лябедзька: На такую «аналітыку», безумоўна, ёсць попыт у «чырвоным доме»

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі зняпраўдзіў інфармацыю, распаўсюджаную бюро «Салідарнасць з Беларуссю».

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Я проста ў захапленні ад «аналітыкі» спадарыні Слуцкай. Падчас прэс-канферэнцыі 24 красавіка я вельмі выразна сфармуляваў пазіцыю АГП пра перспектыву размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскай авіябазы: «Мы катэгарычна супраць. Нас насцярожвае трэнд - сёння авіябазы, заўтра - танкадром, пазаўтра - спецназ на вуліцах Менска. Для нас дастаткова наяўнасці Будапешцкай дэкларацыі аб гарантыях бяспекі для Беларусі, якая была прынятая ў 1994 годзе, і якую падпісалі Біл Клінтан, Барыс Ельцын, Джон Мэйджарам», - піша палітык.

Далей Анатоль Лябедзька падаў інфармацыю аб стаўленні Аб'яднанай грамадзянскай партыі да расейскіх вайсковых баз, якую распаўсюдзіў офіс «Салідарнасць з Беларуссю», што знаходзіцца ў Польшчы. Ён падкрэсліў, што яна не адпавядае рэчаіснасці.

«А вось што рэтранслюе інфармацыйны цэнтр «Салідарнасць з Беларуссю»: «Ліберальныя і левыя партыі менш актыўна і больш асцярожна адрэагавалі на заяву Сяргея Шайгу. Так, чалец Аб'яднанай грамадзянскай партыі і былы міністр абароны Беларусі Павел Казлоўскі станоўча ацаніў перспектыву магчымай пастаўкі партыі расейскіх знішчальнікаў і комплексаў СПА С-300 у беларускае войска. На ягоную думку, гэта ўзмоцніць абароназдольнасць краіны. Кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі заклікала падыходзіць да гэтага пытання з пункту гледжання мэтазгоднасці і правесці «парламенцкія» слуханні.

Як кажуць у Адэсе, адчуйце розніцу. А яшчэ прыміце пад увагу, што ад імя партыі можа выступаць альбо яе старшыня, альбо палітрада. Да таго ж, спадар Казлоўскі не з'яўляецца сябрам партыі. І такія «вірусы» - амаль у кожнай рассылцы», - піша Анатоль Лябедзька.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках