4 траўня 2024, Субота, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабры тэрарызуюць жыхароў Палесся

46
Бабры тэрарызуюць жыхароў Палесся

У Беларусі пачасціліся выпадкі нападу баброў на людзей.

Так, на днях у вёсцы Чырвоная Воля Лунінецкага раёна бабёр выйшаў у цэнтр вёскі - прама да сельскага Дому культуры, каля якога застаўся на начлег. Прыняўшы бабра за сабаку, прыбіральшчыца вырашыла сагнаць яго з месца. Але бабёр, прачнуўшыся, стаў кідацца на жанчыну, піша партал «Медиа-Полесье».

Пакуль разгубленыя вяскоўцы думалі, якія меры прыняць, бабёр узлез на ганак, затым схадзіў да мясцовага фантана і накіраваўся да людскіх хлявоў. Выратавальнікам, якія прыбылі да месца надзвычайнага здарэння, давялося ўключыць пад напорам брую вады, што дапамагло загнаць бабра ў бліжэйшы вадаём.

Паляўніцтвазнавец паляўніча-рыбалоўнай гаспадаркі «Лунінец» Віктар Кацуба тлумачыць: «Назіраецца павелічэнне колькасці баброў па той простай прычыне, што попыт на мех упаў. Акрамя таго, па правілах палявання, бабра дазваляецца здабываць у светлы час сутак, ён жа вядзе начны лад жыцця. Нельга не адзначыць і той факт, што меліярацыйная сетка не абслугоўваецца належным чынам, зарастае, а для баброў гэта - дадатковая кармавая база... Пасмялелі бабры і таму, што паблізу населеных пунктаў паляванне забаронена, то ёсць фактар турботы менш».

Таксама паляўніцтвазнавец Віктар Кацуба падкрэсліў, што ў гэтым годзе з-за паводкавай сітуацыі бабры актыўна мігруюць, таму і сталі частымі выпадкі, калі яны выходзяць у пошуках новых месцаў рассялення ў населеныя пункты.

Нядаўна ў Пінскім раёне бабры пашкодзілі ахоўную дамбу на Днепра-Бугскім канале. Шырыня дамбы - 6 метраў, аднак гэта не стала перашкодай для звяркоў, якія вырашылі збудаваць свае плаціны. У выніку прыйшлося праводзіць тэрміновыя работы па ўмацаванні дамбы.

У пачатку красавіка пад горадам Брэст бабёр да смерці загрыз рыбака, які захацеў сфатаграфавацца з ім.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках