4 траўня 2024, Субота, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны змоўшчык Любанскага міліцыянта-рабаўніка

9
Арыштаваны змоўшчык Любанскага міліцыянта-рабаўніка

Ноччу 30 красавіка паблізу вёскі Сарочы Любанскага раёна быў затрыманы трэці ўдзельнік разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у Любані.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менскага аблвыканкама.

Затрыманы - мужчына 1983 года нараджэння, жыхар Любані. Як адзначаюць у міліцыі, у яго канфіскаваная частка грашовых сродкаў.

Аперацыю па затрыманні падазраванага праводзілі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і АМАП УУС Менаблвыканкама, крымінальнага вышуку Любанскага РАУС.

Нагадаем, 21 красавіка двое невядомых у масках праніклі ў памяшканне аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у Любані, збілі супрацоўніка міліцыі і завалодалі яго табельнай зброяй, а таксама звязалі касіра, які знаходзіўся на працоўным месцы. У выніку здзейсненага нападу злачынцы завалодалі грашовымі сродкамі банка, пасля чаго схаваліся на інкасатарскімі аўтамабілі. Колькасць выкрадзеных грашовых сродкаў склала больш за Br1 млрд, каля 40 тыс. даляраў ЗША і каля 20 тыс. еўра. Галоўным следчым упраўленнем СК была распачатая справа па ч. 3 арт. 207 КК (разбой) і ч. 4 арт. 294 КК (крадзеж агнястрэльнай зброі).

Аказалася, што арганізатар дадзенага злачынства - супрацоўнік Любанскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, сяржант міліцыі 1990 года нараджэння, двое саўдзельнікаў - жыхары Любані 1991 года нараджэння. Двое з іх былі затрыманыя раней.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках