2 траўня 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр абаронца Хімкінскага лесу Міхаіл Бекетаў

29
Памёр абаронца Хімкінскага лесу Міхаіл Бекетаў

Журналіст і грамадскі актывіст, які стаў інвалідам пасля збіцця невядомымі ў 2008 годзе, памёр у шпіталі.

Пра смерць Міхаіла Бекетава ў шпіталі падмаскоўных Хімак паведаміла ў панядзелак яго адвакат Сталіна Гурэвіч.

«Памёр Міхаіл Бекетаў. Ён да апошняга дня верыў, што падонкі, якія пакалечылі яго будуць знойдзеныя і пакараныя. Не дачакаўся», - напісала яна ў сваім акаўнце ў «Твітэры».

Журналіст, галоўны рэдактар газеты «Химкинская правда» Бекетаў стаў вядомы публікацыямі супраць высечкі Хімкінскага лесу пад Масквой.

Міхаілу Бекетаву неаднаразова пагражалі. У траўні 2008 года была падарваная яго машына. Калі ж Бекетаў выказаў здагадку, што ў акцыі застрашвання былі зацікаўленыя чыноўнікі Хімкінскай адміністрацыі, у прыватнасці мэр Уладзімір Стрэльчанка, супраць яго была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб паклёпе. Абаронцам Міхаіла Бекетава па гэтай справе выступіў адвакат Станіслаў Маркелаў, забіты ў 2009 годзе. Журналіст быў прызнаны міравым судом Хімак вінаватым у паклёпе і прысуджаны да штрафу.

13 лістапада 2008 года Міхаіл Бекетаў быў жорстка збіты трапіў у шпіталь з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, пераломам галёнкі і множнымі гематомамі. У яго былі ампутаваныя нага і пальцы рукі, ён страціў мову  і стаў інвалідам першай групы.

Справа аб збіцці Міхаіла Бекетава да гэтага часу не раскрытая.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках