2 траўня 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Выдаць цяпер Беларусі крэдыт можа толькі вораг

54
Леанід Заіка: Выдаць цяпер Беларусі крэдыт можа толькі вораг

Знаходзячыся на сваіх пасадах, Харкавец і Снапкоў ніколі не здолеюць змяніць эканамічную сітуацыю ў краіне.

Пра гэта заявіў кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы charter97.org прызначэнне міністра фінансаў і міністра эканомікі намеснікамі кіраўнікоў ад Беларусі міжнародных фінансавых устаноў.

«Я не думаю, што ў Аляксандра Лукашэнкі, які вярнуўся з марскіх купанняў у цёплых краінах, узнікла бліскучая схема, як улагодзіць алігархаў з міжнародных валютных арганізацый для атрымання чарговага крэдыту. Гэта спрэс тэхнічная працэдура. Таму я не бачу тут асаблівага сэнсу. Для прэзідэнта значна важней, ці можа міністр эканомікі памнажаць слупком», - мяркуе экспэрт.

Ён упэўнены, што знаходзячыся на сваіх пасадах, Андрэй Харкавец і Мікалай Снапкоў, ніколі не здолеюць змяніць эканамічную сітуацыю ў краіне.

«Яны з'яўляюцца проста работнікамі пры Лукашэнку і ягонай адміністрацыі. Быць міністрам у Беларусі тое ж самае, што і быць пажам пры каралю. Калі б яны былі вялікімі спецыялістамі, то даўно падалі б у адстаўку. Пры беларускай сістэме ўлады ніякі міністр ніякіх кардынальных пастаноў прымаць не павінен. Калі пачне мудрагеліць і паказваць сваю вучонасць, то вылеціць з трэскам. Колькі ўжо такіх было? Дзясяткі, якія потым лячыліся і пілі валідол. МВФ можа даць нам крэдыт толькі ў тым выпадку, калі пастановіць канчаткова «збузаваць» Беларусь, якая даслоўна за апошнія 5 гадоў набрала пазык на 32 мільярды даляраў. Але нашая дзяржава пакуль яшчэ можа нешта выставіць на продаж. Таму, выдаць цяпер Беларусі крэдыт можа толькі вораг», - сказаў на заканчэнне эканаміст.

Нагадаем, 4 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызначэнні Андрэя Харкаўца намеснікам кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнародным валютным фондам, а Мікалая Снапкова - намеснікам кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, Шматстароннім агенцтвам гарантый ды інвестыцый, Міжнароднай фінансавай карпарацыяй і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках