2 траўня 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Вуянавіч абраны прэзідэнтам Чарнагорыі

2
Філіп Вуянавіч абраны прэзідэнтам Чарнагорыі

На выбарах кіраўніка дзяржавы ў Чарнагорыі перамог дзейны прэзідэнт Філіп Вуянавіч.

Дзейны прэзідэнт Чарнагорыі Філіп Вуянавіч перамог на чарговых выбарах кіраўніка дзяржавы, якія адбыліся ў нядзелю, набраўшы 161 тысячу галасоў, паведаміла Дзяржаўная выбарчая камісія (ДВК).

Прадстаўнік апазіцыі і былы дыпламат Міядраг Лекіч атрымаў 154 тысячы галасоў. Гэта першыя афіцыйныя вынікі выбараў. ДВК адзначае, што яны носяць папярэдні характар, паведамляе РИА «Новости».

Раней кожны з палітыкаў заявіў аб сваёй перамозе на падставе ўласных звестак падліку галасоў.

Усяго ў краіне былі зарэгістраваныя 511 тысяч выбарцаў, прагаласавалі 326 тысяч, больш за 10 тысяч бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі. Канчатковыя вынікі будуць названыя пасля разгляду ўсіх скаргаў на выбарчы працэс.

У ходзе перадвыбарнай кампаніі 58-гадовы Вуянавіч неаднаразова падкрэсліваў, што прысвяціў гады ва ўладзе эканамічнаму прагрэсу краіны, умацаванню добрасуседскіх стасункаў з іншымі краінамі рэгіёну, еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі. Пры гэтым Вуянавіч крытыкаваў апанента за адсутнасць выразнай канцэпцыі і адказаў на найважнейшыя дзяржаўныя пытанні.

Цяперашнія прэзідэнцкія выбары сталі шостымі з моманту ўвядзення ў рэспубліцы шматпартыйнай сістэмы і другімі пасля абвяшчэння Чарнагорыяй незалежнасці ў 2006 годзе. Прэзідэнт Чарнагорыі абіраецца на пяць гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках