4 траўня 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто запрашае на ЧС па хакеі ў Менску?

35
Хто запрашае на ЧС па хакеі ў Менску?

Шведскія праваабаронцы распавялі, што чакае тых, хто прыедзе на магчымы Чэмпіянат свету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе.

Шведская праваабарончая арганізацыя Östgruppen апублікавала слайд-шоў, у якім распавяла пра беларускіх чыноўнікаў, якія запрашаюць на Чэмпіянат свету па хакеі, які, магчыма, пройдзе ў 2014 годзе.

У слайд-шоў распавядаецца пра чатырох беларускіх чыноўнікаў, членаў арганізацыйнага камітэта Чэмпіянату свету па хакеі 2014, якія запрашаюць прыняць удзел у хакейным першынстве. У прэзентацыі гаворыцца, што чэмпіянат будзе вялікім гонарам для дыктатара Лукашэнкі, што ён будзе выкарыстаны ў мэтах прапаганды міністрам інфармацыі Алегам Праляскоўскім, што ён будзе праведзены так, як належыць праводзіць масавыя мерапрыемствы ў Беларусі і за гэтым прасочыць кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, і што ўвесь чэмпіянат будзе пад татальным кантролем, які забяспечыць былы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера.

Нагадаем, супраць правядзення Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску ў 2014 годзе неаднаразова выступалі заходнія палітыкі і праваабарончыя арганізацыі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках