30 красавiка 2024, aўторак, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Валыні адкрыюць новы пункт пропуску з Беларуссю

3
На Валыні адкрыюць новы пункт пропуску з Беларуссю

Да канца лета 2013 года на Валыні будзе адкрыты пункт пропуску з Беларуссю «Гута - Отчына».

Пра гэта паведаміў журналістам начальнік штаба Луцкага памежнага атрада падпалкоўнік Іван Манько, піша «Інтэрфакс».

З яго слоў, Валынская і Рыўненская АГА пачалі актыўную працу па будаўніцтве двух новых пунктаў пропуску на дзяржаўнай мяжы Украіны з Беларуссю.

У Ратнаўскаім раёне, што на Валыні (сяло Гута), ідзе будаўніцтва магутнага пункта пропуску, які злучыць Украіну і Брэсцкі раён. Ён дасць магчымасць зняць нагрузку з пункта пропуску «Даманава».

А ў Ровенскай вобласці на мяжы з Беларуссю спецыяльна для людзей, якія збіраюць ягады і грыбы ў лясах Рыўненскага палігона паблізу вёскі Бярозавае, ідзе будаўніцтва памяшкання для рэгістрацыі грамадзян і перасячэння мяжы.

«Ужо сёння ў Луцкім памежным атрадзе аформлены першы спіс грамадзян з трох тысяч грамадзян вобласці, якія займаюцца зборам другасных рэсурсаў лесу. Яны рэгіструюцца з мэтай перасячэння мяжы з Беларуссю для продажу лясной прадукцыі на тэрыторыі суседняй дзяржавы», - паведаміў Манько.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках