30 красавiка 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдат тэрміновай службы праляжаў два тыдні ў коме і памёр

41
Салдат тэрміновай службы праляжаў два тыдні ў коме і памёр

Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся ў беларускім войску.

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, 30 красавіка пры выкананні работ па тэхнічным абслугоўванні супрацьпажарнай ёмістасці страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў 432-і галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл вайсковец трэцяга перыяду тэрміновай ваеннай службы.

«Медыцынскімі спецыялістамі на працягу 15 дзён праводзіўся ўвесь комплекс рэанімацыйных мерапрыемстваў, аднак жыццё вайскоўца выратаваць не ўдалося.

Следчым камітэтам па горадзе Менску па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа», - адзначаюць у ведамстве.

Нагадаем, гэта далёка не першы скандальны выпадак у беларускім войску.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках