30 красавiка 2024, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус і в'етнамец - браты навек

41
Беларус і в'етнамец - браты навек

Беларусь прапануе В'етнаму стварыць СП па выпуску ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Пра гэта сказана ў прэс-рэлізе Дзяржкамваенпрама Беларусі па выніках праведзенага ў Менску ў чацвер 13-га пасяджэння беларуска-в'етнамскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

«Беларускі бок прапануе в'етнамскім партнёрам прапрацаваць новыя формы супрацоўніцтва, якія дазваляюць найбольш поўна рэалізоўваць магчымасці як прадпрыемстваў і арганізацый беларускага АПК, так і нашых партнёраў па ВТС. У прыватнасці, ужо цяпер наспела настойлівая неабходнасць пераходу ад экспартна-імпартных аперацый да перадачы тэхналогій па вырабе прадукцыі ваеннага прызначэння, прыцягненню ў нашы дзяржавы новых інавацыйных тэхналогій і распрацовак, а таксама арганізацыі сумесных вытворчасцей УВТ, у тым ліку ў інтарэсах трэціх краін», - сказана ў прэс-рэлізе.

У паведамленні падкрэсліваецца, што ў ходзе пасяджэння камісіі бакі адзначылі высокі патэнцыял двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у яго інтэнсіфікацыі і ўзняцці на новы якасны ўзровень.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння прапрацоўваліся пытанні навучання в'етнамскіх спецыялістаў, у тым ліку ў Ваеннай акадэміі Беларусі.

17 траўня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм'ер-міністрам В'етнама Нгуен Тан Зунгам. Кіраўнік заявіў, што бачыць магчымасці для інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з В'етнамам, лічачы магчымым ужо ў бліжэйшыя два гады выйсці на тавараабарот у $500 млн.

«Мы маем усе тавары, у якіх мае патрэбу В'етнам, і ў В'етнаме ёсць маса тавараў, у якіх мае патрэбу наша краіна. Таму бліжэйшая задача складаецца ў тым, каб за пару гадоў перасягнуць хоць бы паўмільярдную мяжу ($500 млн) ў тавараабароце», - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік выказаў упэўненасць у тым, што візіт кіраўніка ўрада В'етнама дазволіць інтэнсіфікаваць двухбаковыя адносіны. Гаворачы пра цяперашні ўзровень узаемнага гандлю паміж краінамі ў $200 млн, Лукашэнка сказаў, што «гэта не той тавараабарот, які павінен быць з такой гіганцкай краінай, як ваша». «Тым больш В'етнам адносіцца да тых дзяржаў, з якімі ў нас няма ніякіх праблем, у нас няма закрытых тэм для супрацоўніцтва», - адзначыў ён.

У сувязі з гэтым Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая развіваць узаемадзеянне з В'етнамам «ад паставак звычайных грамадзянскіх тавараў да ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва». «Мы гатовыя да настолькі цеснага супрацоўніцтва з В'етнамам, наколькі ў гэтым зацікаўлены В'етнам», - адзначыў дыктатар.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што В'етнам для Беларусі ў Паўднёва-Усходняй Азіі з'яўляецца «ключавой дзяржавай па розных прычынах». «Але галоўная прычына нашай арыентацыі на В'етнам у тым, што мы - даўнія сябры, мы былі з вамі, калі В'етнам перажываў цяжкія часы», - сказаў кіраўнік.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр В'етнама канстатаваў, што ў яго краіны з Беларуссю даўнія, традыцыйна моцныя сувязі. «В'етнамскі народ ніколі не забудзе дапамогу беларускага народа ў гады цяжкіх выпрабаванняў», - сказаў Нгуен Тан Зунг. Пры гэтым ён запэўніў, што в'етнамскае кіраўніцтва і народ В'етнама гатовыя да таго, каб падняць двухбаковае супрацоўніцтва «на больш якасны ўзровень».

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках