30 красавiка 2024, aўторак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіля Парфянкова аштрафавалі на тры мільёна

1
Васіля Парфянкова аштрафавалі на тры мільёна

Суд Першамайскага раёна Менска аштрафаваў былога палітвязня за парушэнне правілаў нагляду.

Пра гэта Васіль Парфянкоў паведаміў сайту charter97.org.

«Суддзя Юрый Гарбатоўскі прыгаварыў мяне да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, гэта значыць 3 мільёны рублёў, па частцы 2 артыкула 24.12 КаАП «Невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду». Учора крымінальны інспектар Аляксей Пяркоў прыходзіў з праверкай, але мяне не было дома. Таму было зафіксаванае парушэнне аб тым, што мяне не было дома ў патрэбны час. Я крыху затрымаўся на працы, а калі вярнуўся, то мяне ўжо чакаў участковы Вадзім Рэшаціла», - адзначыў былы палітычны вязень.

Ён дадаў, што гэта ўжо другое парушэнне прэвентыўнага нагляду.

«Пасля трэцяга супраць мяне могуць распачаць крымінальную справу, але мне засталося ўжо не так шмат да канца нагляду. Я сёння ўдакладняў, што ён заканчваецца ў першы тыдзень ліпеня. Да гэтага да мяне ніхто не прыходзіў практычна месяц, але мабыць я засвяціўся, калі сустракаў з сутак Паўла Вінаградава і Уладзіміра Яроменка. Улады ўбачылі, што я працягваю дзейнасць, і вырашылі падлавіць на чымсьці. Можна сказаць, што яны на мяне палююць», - лічыць Васіль Парфянкоў.

Нагадаем, актывіст быў асуджаны на чатыры гады строгага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. 13 жніўня 2011 года яго вызвалілі паводле ўказу Лукашэнкі. Праз чатыры месяцы, 19 снежня 2011 года, Васіля Парфянкова затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, дзе прадстаўнікі апазіцыі спрабавалі правесці акцыю ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў.

29 траўня суд прызнаў былога палітвязня вінаватым у парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду і прысудзіў яго да шасці месяцаў арышту. Ён адбываў яго ў Баранавіцкім СІЗА. На волю Васіль Парфянкоў выйшаў 9 лютага.

Тэрмін нагляду, прызначаны Васілю Парфянкову пасля яго вызвалення 13 жніўня 2011 года, заканчваецца праз месяц.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках