30 красавiка 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам ліхач знёс слуп і ўрэзаўся ў прыпынак

13

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося сёння днём пад Менскам.

«Страшная аварыя пад Менскам па трасе M6. Легкавік збіў слуп на прыпынку. Машына ўсмятку», - напісаў карыстальнік Twitter julja2185.

Як паведамляюць відавочцы, у ДТЗ трапіў Opel Omega, удар прыйшоўся па кіроўчаму боку. Малады чалавек, які знаходзіўся за рулём, атрымаў сур'ёзныя траўмы, а пасажырка не пацярпела. Як сцвярджаюць аўтамабілісты, якія бачылі машыну за некалькі секунд да аварыі, кіроўца на вялікай хуткасці апярэджваў спадарожныя машыны, піша onliner.by.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках