30 красавiка 2024, aўторак, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хаўген прадоўжыў кантракт з «Дынама-Менск» на два гады

8
Хаўген прадоўжыў кантракт з «Дынама-Менск» на два гады

Нарвежскі галкіпер прадоўжыць выступаць за беларускі хакейны клуб.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ХК «Дынама-Менск».

«За час, праведзены ў «Дынама», 26-гадовы нарвежскі галкіпер бліскуча сябе зарэкамендаваў. У мінулым сезоне Ларс Хаўгэн уваходзіў у лік лепшых брамнікаў у Кантынентальнай хакейнай лізе. У прыватнасці, з каэфіцыентам надзейнасці 1.81, ён заняў другое месца ў адпаведным рэйтынгу Лігі паводле вынікаў рэгулярнага першынства. Таксама ён стаў пятым сярод галкіпераў КХЛ у гладкім чэмпіянаце паводле адсотку адбітых кідкоў (93.3%)», - гаворыцца ў паведамленні.

Новы кантракт з нарвежскім хакеістам разлічаны на два гады.

Ларс Хаўген пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2006 годзе ў складзе клуба «Спарта Уорыёрз». 27 красавіка 2009 г. ён перайшоў у клуб «Лерэнскуг», у складзе якога выступаў да сярэдзіны сезона 2010/11, калі быў аддадзены ў арэнду ў «Манглеруд». 18 траўня 2011 года Ларс Хаўген, нягледзячы на цікавасць да сваёй асобы з боку шматлікіх клубаў шведскай элітнай серыі, падпісаў першы двухгадовы кантракт з менскім «Дынама».

Падчас ЧС у хакеі, які праходзіць у Швецыі і Фінляндыі, ён браў удзел у гульні з беларускай зборнай, абараняючы браму нарвежцаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках