28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Сечына паклаў вока на аэрапорт «Менск»

25
Дарадца Сечына паклаў вока на аэрапорт «Менск»

Кошт пытання - 100 мільёнаў даляраў

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з кіраўнікамі расейскіх карпарацый AEON Corporation Раманам Трацэнкам і ТАА «Новапорт» Сяргеем Рудаковым.

Сустрэча прайшла 22 траўня, паведамляе прэс-служба ўрада.

Былі разгледжаныя пытанні супрацоўніцтва з дадзенымі кампаніямі, магчымасці прыцягнення інвестыцый у развіццё Нацыянальнага аэрапорта «Менск», стварэння на яго базе міжнароднага транзітнага вузла паміж гарадамі Расеі, краін СНД і краінамі Еўропы.

Размова таксама ішла пра магчымасць адкрыцця новых маршрутаў Нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» і стварэнні ў Беларусі сучаснай авіярамонтнай базы.

Учора Міхаіл Мясніковіч далажыў аб сустрэчы з расейскімі інвестарамі кіраўніку. Па паведамленні яго прэс-службы, «аб'ём інвестыцый можа скласці, як мяркуецца, каля 100 млн даляраў». Акрамя таго, Нацыянальны аэрапорт і кампанія «Белавія» ўключаюцца ў сетку аэрапортаў і авіякампаній, што павысіць эфектыўнасць іх працы на рынку авіяперавозак.

Лукашэнка падтрымаў гэтыя прапановы, і праз паўтара месяца ўрад павінен прадставіць адпаведны бізнес-план і праект інвестыцыйнай дамовы.

Адзначым, што Раман Трацэнка ў ліпені мінулага года быў прызначаны дарадцам кіраўніка кампаніі «Раснафта» Ігара Сечына, які наведаў Менск 16 траўня.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках