29 красавiка 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

El Pais: Апошні стрэл у Еўропе

40
El Pais: Апошні стрэл у Еўропе

Смяротнае пакаранне застаецца ў Еўропе. Беларусь з'яўляецца апошняй на кантыненце, дзе да гэтага часу практыкуецца судовае забойства сваіх грамадзян.

Смяротнае пакаранне стрэлам у шыю ў СІЗА № 1 - адзінай турме ў Беларусі, дзе ёсць камера смяротнікаў. Зняволеных папярэджваюць за некалькі хвілін да расстрэлу. Труп зняволенага не вяртаюць родным. Сям'я не мае права пахаваць свайго блізкага.

У красавіку 2011 года ў менскім метро на станцыі Кастрычніцкая ў выніку выбуху бомбы загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Не прайшло і 24 гадзін пасля інцыдэнту, міліцыя арыштавала двух падазраваных: Змітра Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Менш чым праз год іх асудзілі і прысудзілі да смерці і пакарання. Ім было па 25 гадоў, піша іспанская газета El Pais (пераклад - ПЦ «Вясна»).

Нельга сказаць, што працэс быў справядлівым: адвакаты мелі доступ да сваіх кліентаў да суда толькі адзін раз на працягу некалькіх хвілін, у прысутнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд не прыняў ніводнага пратэсту з боку абароны, для ўсіх абвінавачванняў. Ніякіх доказаў аб выбуховых рэчывах прадстаўлена не было. Прысуд быў заснаваны на відэа камеры бяспекі, дзе можна ўбачыць чалавека з заплечнікам, згодна з судовым заключэннем гэты хлопец - нібыта Зміцер Канавалаў, а таксама на відэазапісу размовы з Кавалёвым і Канавалавым падчас і пасля іх затрымання. Не выключана, што затрыманыя падвяргаліся катаванням з боку сілавых структур. Судовы працэс праходзіў непасрэдна ў Вярхоўным судзе, каб пазбегнуць магчымасці абскарджання.

Карэспандэнты El País пабывалі ў Віцебску - горадзе, які знаходзіцца ў 300 кіламетрах ад Менска, каб сустрэць Любоў Кавалёву, маці Уладзіслава Кавалёва. Пасля расстрэлу сына яна актыўна выступае супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Будучы перакананай у невінаватасці свайго сына, і ў жаху ад жорсткасці ўладаў, яна кажа, што хоча вярнуць сумленнае імя свайго сына. Гэта адважная жанчына жыве ў апошняй дыктатуры на кантыненце, якой з 1994 года кіруе Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік, які адмовіўся, незадоўга да пакарання памілаваць Канавалава і Кавалёва.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках