«Ляпісы»: Танцуй!
17- 27.05.2013, 10:52
- 25,164
(абноўлена - 11:37) Гурт «Ляпіс Трубяцкі» прадстаўляе кліп на першы сінгл з будучага альбома - песню «Танцуй!».
Трэк «Танцуй!» быў запісаны падчас вясновага тура Lyapis Crew на эксперыментальнай перасоўнай студыі «Партызан Рэкардс».
Над запісам, звядзеннем і майстарынгам песні чаравала творчая арцель у асобе Андрэя Баброўкі (Менск), Улада Яруна (Кіеў) і Тэда Джэнсана (Нью-Йорк).
Вынік «Ляпісам» вельмі спадабаўся, так што, хутчэй за ўсё, увесь новы альбом гурта будзе запісаны ў супрацоўніцтве з гэтым інтэрнацыянальным трыа.