16 траўня 2024, Чацвер, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Сямашка: Мы ўжо сербанулі негатыву ў Мытным саюзе

85
Уладзімір Сямашка: Мы ўжо сербанулі негатыву ў Мытным саюзе

Віцэ-прэм'ер знайшоў новую прычыну правалаў у эканоміцы.

«Пакуль прамысловасць Беларусі не выконвае прагнозныя паказчыкі. Але ёсць пэўная дынаміка па міністэрствах, канцэрнах і камітэтах, і ёсць заданне, каб усё ж па канцу года выйсці на тыя прагнозныя паказчыкі, якія былі намечаныя па прамысловай вытворчасці - не менш за 107%», - заявіў першы віцэ-прэм'ер урада Уладзімір Сямашка, сустракаючыся з Лукашэнкам.

У сувязі з гэтым, адзначыў першы віцэ-прэм'ер, «павінны быць уключаныя дадатковыя механізмы, каб гэтыя заданні былі выкананыя».

«Ніхто не адмаўляе таго, што сітуацыя на макраўзроўні вельмі няпростая. Па-першае, адбіваецца сусветная рэцэсія. Па-другое, з 1 студзеня Расея ўступіла ў СГА, а расейскі рынак для нас адзін з асноўных, асабліва, што тычыцца прадукцыі машынабудавання. І мы ўжо ў поўнай меры сербанулі негатыўных момантаў, апынуўшыся па факце ў СГА, паколькі мы знаходзімся ў Мытным саюзе», - сказаў Сямашка.

Паводле яго слоў, «гэтыя два глабальныя працэсы, безумоўна, адбіліся на выніках працы прамысловага комплексу рэспублікі».

«Але тыя меры, якія прынятыя, і тое, што напрацавана, павінна ўсё ж такі даць нам да канца года станоўчы вынік», - заявіў першы віцэ-прэм'ер.

Кіраўнік адказаў, што больш усяго ў яго асцярог выклікае рэалізацыя гатовай прадукцыі.

«Я хацеў бы пачуць магчымыя прапановы ў сувязі з маімі даручэннямі з нагоды паставак на ўнутраны рынак прадукцыі машынабудаўнічага комплексу. Але самае галоўнае - схемы і сістэмы ўзаемаразлікаў за гэтую прадукцыю», - сказаў Лукашэнка.

Раней улады краіны называлі і іншыя прычыны правалаў у эканоміцы. У прыватнасці, у красавіку Лукашэнка назваў сярод вінаватых у спадзе Еўрапейскі Звяз.

«Трохі Расея прасела, ды і Еўразвяз ліхаманіць», - заявіў тады кіраўнік.

Крыху раней, у сакавіку, Міністэрства прамысловасці спісала эканамічныя праблемы на сусветны крызіс і сітуацыю, якая склалася на Кіпры.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках