16 траўня 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выканкам: «За чатыры гадзіны мы прынялі 104 чалавекі!»

72

Каб не плаціць дзяржаве за арэнду, гараджане імкнуцца знайсці час і грошы, каб аформіць уласнасць на кватэры.

Сёння непрыватызаваных кватэр у рэспубліцы 14% ад агульнай плошчы жылля, або 392 тысячы. Атрымліваецца, што кожная сёмая кватэра ў краіне належыць дзяржаве. І нядзіўна, што ў бліжэйшы час на такія кватэры хочуць увесці арэндную плату - дадатак у дзяржаўны бюджэт будзе немаленькі. Нагадаем, жыхарам непрыватызаваных кватэр хутка прыйдзецца плаціць не толькі за камуналку, але і за арэнду жылплошчы. Такі праект указа ўжо падрыхтавала Міністэрства ЖКГ, і ў бліжэйшы час ён будзе падпісаны Лукашэнкам. З якога чысла і колькі трэба будзе плаціць жыхарам такіх кватэр, пакуль невядома. Але ажыятаж у раённых выканкамах ужо пачаўся - менчукі масава панеслі дакументы на прыватызацыю кватэр, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Выканкам: «За чатыры гадзіны мы прынялі 104 чалавекі!»

- Людзей стала разы ў тры больш, усе прыходзяць, пытаюцца, якія дакументы патрэбныя для прыватызацыі, - кажа спецыяліст аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Партызанскага раёна. - Раней такога ажыятажу не было.

У выканкаме Савецкага раёна ў «Адно акно» чарга з сямі чалавек. Але ахоўнікі на ўваходзе кажуць, што раней і такога не было.

- Як толькі выйшаў гэты праект дакумента аб непрыватызаваных кватэрах, людзі тут жа ламануліся ў выканкам. Чэргі кожны дзень, - кажа жанчына. - Але ж праект яшчэ не падпісаны! А ўсе думаюць, што яны не паспеюць прыватызаваць. Таму і бягуць у выканкам і сядзяць у чэргах.

- Мы жылі ў прыватным доме, ён быў у нашай уласнасці, а ў 80-х гадах яго знеслі і далі нам гэтую кватэру. Вось, здавалася б, навошта нам яе прыватызаваць? Але трэба - плаціць за арэнду прыйдзецца вельмі шмат, - кажа жанчына ў чарзе, якая прыйшла з усімі членамі сям'і. - Ну, зараз будзе прасцей - на працягу года занясем 10% ад кошту кватэры, а потым астатняе будзем на працягу 40 гадоў выплачваць.

- У мяне вось іншая сітуацыя: кватэру атрымліваў яшчэ бацька на службе, я там з нараджэння жыву - з 1979 года. Хто ж ведаў, што яе прыйдзецца прыватызаваць? - Уздыхае маладая жанчына, якая сядзіць побач. - Вось зараз прыйдзецца шукаць грошы на першы ўнёсак. Думаем з мужам пра крэдыт.

У службу «Адно акно» ў выканкамах на першы погляд чэргі невялікія, але людзей прыходзіць у тры разы больш, чым звычайна.

У службу «Адно акно» ў выканкамах на першы погляд чэргі невялікія, але людзей прыходзіць у тры разы больш, чым звычайна.

Прыязджаем у выканкам Кастрычніцкага раёна. Чэргаў няма наогул. Праўда, па словах спецыялістаў, мы проста трапілі ў паўзу.

- Як толькі стала вядома пра арэнду, якую давядзецца плаціць, да нас пайшлі людзі. Вось бачыце гэтыя тэчкі - гэта ўсё тыя, хто ўжо прынёс дакументы, - кажа дзяўчына і паказвае на стос з сямі тоўстых папак. - За дзень кожная з нас прымае не меней 15 чалавек, з улікам таго, што вокнаў у нас шэсць. Але гэта толькі тыя, хто ўжо здае заяву. А ёсць яшчэ і тыя, хто прыходзіць проста спытаць, што трэба прыносіць. Сёння з 8 да 12 мы ўжо прынялі 104 чалавекі. Такога ніколі не было. Гэта ў тры разы больш, чым раней.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках