29 красавiка 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патаемныя думкі дыктатара

33
Патаемныя думкі дыктатара

«Рэпарцёры без межаў» паспрабавалі ўявіць, пра што думаюць дыктатары апраўдваючы свае рэпрэсіі.

«Патаемныя думкі» Лукашэнкі апублікаваныя на сайце арганізацыі «ад першай асобы» (пераклад - charter97.org):

«Лепш быць дыктатарам, чым блакітным». З дапамогай гэтага каментара ў сакавіку мінулага года, я ясна выказаўся пра міністра замежных спраў Германіі Гіда Вестэрвеле, які ўвесь час скардзіцца на тое, што мая краіна з'яўляецца «апошняй дыктатурай Еўропы». Калі гэтыя дурні ў Брусэлі і іншых краінах лічаць, што яны могуць прымусіць мяне хоць трохі аслабіць рэпрэсіі, яны робяць вялікую памылку. Вецер арабскай вясны спыніцца на беларускай мяжы.

Хутка споўніцца 20 гадоў з таго моманту, як я заняў сваю пасаду. Я не маю намеру адмаўляцца ад улады. Мне падабаецца тое, што мая краіна ператварылася ў савецкі «парк юрскага перыяду». Я ганаруся тым, што змены не закранулі нават назвы КДБ у маёй краіне.

Некалькі тысяч пратэстуючых, як і тых, хто збіраўся на вуліцах усіх буйных гарадоў летам 2011 года, не прымусяць мяне пачаць новую эру. І яшчэ менш я збіраюся слухаць журналістаў - толькі за апошні час я арыштаваў каля сотні з іх, а 30 былі прысуджаныя да арыштаў. Амапаўцы трохі пабілі іх для таго, каб навучыць добрым манерам.

Шмат для распаўсюджвання іх прапаганды даў Інтэрнэт, але мы зрабілі ўсё неабходнае для таго, каб узяць яго пад кантроль. Доступ да незалежных сайтаў рэгулярна блакуецца, карыстальнікі пад каўпаком, апазіцыйныя групы ў сацсетках знішчаюцца. Больш за два гады мы сочым і за наведвальнікамі інтэрнэт-клубаў. Вэб-кантэнт кантралюецца Аператыўна-аналітычным цэнтрам, які падпарадкоўваецца асабіста мне. Я вельмі люблю шпіёніць за сваімі суграмадзянамі і караць тых, хто выходзіць за ўстаноўленыя рамкі.

Наталля Радзіна, рэдактар незалежнага сайту charter97.org, была вымушаная ўцячы з краіны, Ірына Халіп, якая працуе са звар'яцелымі расейцамі ў «Новой газете» - пад хатнім арыштам.

Нягледзячы на ўсе мае намаганні, занадта шмат пісак кажуць пра рэальную сітуацыю, якую я стварыў і суюць свой нос у тыя рэчы, якія іх зусім не датычацца. Незалежныя выданні загразлі ў штрафах, іх тыражы ў рэгіёнах рэгулярна адбіраюцца, але гэта не дапамагае. Гэтыя сабакі спрабуюць падарваць аўтарытэт дзяржаўнай улады i зневажаюць гонар краіны. Я ўсё ж такі меў рацыю, калі ў 2002 годзе назваў СМІ «самай магутнай зброяй масавага знішчэння нашай эпохі». Хоць я імкнуся паказаць тое, што адбываецца ў стылі сапраўднага сацрэалізму, яны ўсё псуюць і кажуць пра эканамічны крызіс, выбухі і незадаволены народ. Мне не падабаецца, калі мае мары парушаюцца падобным чынам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках