29 красавiка 2024, панядзелак, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч будзе змагацца з банкруцтвам

57
Пракаповіч будзе змагацца з банкруцтвам

Віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч кожны тыдзень б'е ўласны рэкорд па колькасці пасад.

Пётр Пракаповіч узначаліць Савет па папярэджванні банкруцтва.

Пры Савеце міністраў Беларусі будзе створаны Савет па каардынацыі дзейнасці камісій па папярэджванні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва).

Сустаршынямі гэтага органа стануць віцэ-прэм'ер рэспублікі Пётр Пракаповіч і старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда (ВГС) Віктар Камянкоў.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў N337 ад 30 красавіка 2013 года.

Згодна з дакументам, сакратаром савета прызначаны дырэктар дэпартамента па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Аляксандр Міранічэнка, у склад гэтага органа таксама ўключаныя намеснікі міністраў фінансаў, прамысловасці, транспарту і камунікацый, па падатках і зборах, першы намеснік міністра эканомікі, а таксама намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» і намеснік старшыні ВГС.

Там адзначаецца, што Савет будзе з'яўляцца пастаянна дзеючым органам, у яго задачы ўваходзіць каардынацыя дзейнасці камісій па папярэджванні банкруцтва, якія створаныя пры розных дзяржаўных органах, арганізацыях і аб'яднаннях. У прыватнасці, такія камісіі працуюць пры Нацбанку, НАН Беларусі, Упраўленні справамі Лукашэнкі.

Савет будзе разглядаць і аналізаваць эфектыўнасць дзейнасці гэтых камісій, узгадняць дзеянні органаў дзяржкіравання па распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджванне банкруцтва арганізацый, з прыцягненнем нацыянальных і замежных інвестараў, выпрацоўваць рэкамендацыі дзяржорганам па актывізацыі дзейнасці камісій. Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці савета будзе ажыццяўляць Мінэканомікі.

Пастанова ўступіла ў сілу з 1 траўня 2013 года.

Нагадаем, Пётр Пракаповіч быў прызначаны віцэ-прэм'ерам ў студзені 2013 года.

Раней Пракаповіч займаў пасаду кіраўніка Нацбанка, але быў звольнены 18. ліпеня 2011 года «ў сувязі з выхадам у адстаўку». За час яго банкірства рубель дэвальваваўся ў 2,8 разы, а інфляцыя ў Беларусі заставалася самай высокай на кантыненце.

На дадзены момант віцэ-прэм'ер займае каля 20 пасад.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках