28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Пуціла: Зарплаты беларускіх футбалістаў хапае толькі на ежу

52
Антон Пуціла: Зарплаты беларускіх футбалістаў хапае толькі на ежу

Усе лепшыя беларускія гульцы імкнуцца з'ехаць у Расею.

Паўабаронца «Волгі» і зборнай Беларусі Антон Пуціла распавёў, чаму беларускія футбалісты з'язджаюць у расейскі чэмпіянат.

Футбаліст даў інтэрв'ю афіцыйнаму сайту ніжагародскага клуба.

- Зарплаты маладых футбалістаў у Беларусі дазваляюць жыць на шырокую нагу?

- Не, зарплаты чыста сімвалічныя. Хапае толькі на харчаванне. Мы стараліся хутчэй развівацца, каб пачаць зарабляць больш.

- Гэта значыць, мэта ў беларускіх гульцоў - пакінуць родны чэмпіянат?

- Вядома, многія хочуць з'ехаць. Расейскі чэмпіянат мацней па ўзроўні, ніхто не хавае, што тут можна добра зарабіць. Усе лепшыя беларускія гульцы імкнуцца замацавацца ў Расеі.

Нагадаем, многія беларускія футбалісты месяцамі не могуць атрымаць зарплату з-за фінансавых праблем клубаў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках