29 красавiка 2024, панядзелак, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адкрыў «Прэзідэнт-гатэль»

61

Лукашэнка прымае ўдзел у цэрымоніі адкрыцця «Прэзідэнт-гатэля», які размясціўся на месцы былой гасцініцы «Кастрычніцкая» ў Менску.

Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, мяркуецца, што Лукашэнка азнаёміцца з матэрыяльнай базай і магчымасцямі «Прэзідэнт-гатэля», пабывае ў канферэнц-залах гасцініцы, у прыватнасці - наведае кангрэс-хол «Менск».

«Прэзідэнт-гатэль» разлічаны на прыём высокіх дзяржаўных дэлегацый, правядзенне тут мерапрыемстваў высокага ўзроўню, перамоваў.

Як адзначае прэс-служба, работы па рэканструкцыі гасцініцы «Кастрычніцкая» былі пачатыя Упраўленнем справамі Лукашэнкі ў студзені 2011 года. Заказчыкам рэканструкцыі выступіла РУП «Гатэль «Менск», генеральнай падраднай арганізацыяй - турэцкая кампанія «Эмсаш Іншаат Турызм Тыджарэт ве Санайі».

Фінансаванне ажыццёўлена за кошт крэдытных сродкаў, прадастаўленых экспартным крэдытным банкам Турцыі «Цюрк Эксімбанк» - 85% ад агульнай сумы выдаткаў, і ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» - 15%, з тэрмінам пагашэння крэдыту да жніўня 2018 года.

У ходзе рэканструкцыі ажыццёўлены знос старога гасцінічнага комплексу «Кастрычніцкая» 1980-га года пабудовы, на 103 нумары, з наступным узвядзеннем 11-павярховага будынка гасцініцы «Прэзідэнт-гатэль», на 154 нумары, і пяці дадатковых карпусоў.

Для правядзення афіцыйных мерапрыемстваў і дзелавых перамоваў у гасцініцы маюцца кангрэс-хол на 600 месцаў, 5 канферэнц-залаў на 136 месцаў і 2 VIP-залы на 105 месцаў. Аб'екты грамадскага харчавання ўключаюць 3 рэстарана, 5 бараў і 4 банкетных залы. Акрамя таго, у дадатковых карпусах размешчаныя SPA-і фітнес-цэнтры з плавальнымі басейнамі і саунамі, начны клуб.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках