28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паборы ў менскіх школах: ад бацькоў патрабуюць 33 мільёна на рамонт

97
Паборы ў менскіх школах: ад бацькоў патрабуюць 33 мільёна на рамонт

Бацькам навучэнцаў СШ №78 Менска прапануюць здаць па 130 тысяч рублёў для рамонту школы.

Пра гэта charter97.org распавёў чытач сайта.

«Пачалася вясновая эпідэмія школьных пабораў. Сёння мне патэлефанавалі з бацькоўскага камітэта СШ №78 і прапанавалі здаць 130 тысяч рублёў нібыта для рамонту школы. У школе навучаюцца каля 250 навучэнцаў, а гэта амаль 33 млн рублёў. У маім паняцці, гэта прыстойная сума», - лічыць чытач.

Рэдакцыя сайта charter97.org звярнулася да дырэктара вышэйпаказанай школы па каментар, але атрымала адмову.

«Па гэтым пытанні звярніцеся ў бацькоўскі камітэт, магчыма, там вам нешта падкажуць», - заявіў дырэктар СШ №78.

Пасля просьбы падаць нумар тэлефона прадстаўніцы бацькоўскага камітэта, мужчына кінуў трубку.

Нагадаем, бясплатная праца, «добраахвотныя» суботнікі і паборы ў Беларусі ўжо даўно сталі нормай.

Паборы адбываюцца практычна ва ўсіх школах нашай краіны. Пры гэтым, справаздачнасці па расходаванню дадзеных сродкаў, як правіла, няма. Таму грошы могуць сыходзіць, на што заўгодна і трапляць, у чыю заўгодна кішэню.

Таксама адзначым, што ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь няма ніводнага нарматыўнага акту, які прымушаў бы бацькоў вучняў пералічваць якія-небудзь сродкі школе.

У верасні мінулага году намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка заявіў, што школы будуць караць за зборы грошай з бацькоў. Але «жорсткія меры» Менгарвыканкама, па традыцыі, якая склалася ў Беларусі, апынуліся ўсяго толькі словамі.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках