28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Walt Disney пакідае Беларусь з-за высокай рызыкі

28
Walt Disney пакідае Беларусь з-за высокай рызыкі

Адна з найбуйнейшых сусветных кампаній згортвае бізнес у Беларусі.

Walt Disney скарачае вытворчасць у шэрагу краін. У якасці асноўнай прычыны названыя «высокія рызыкі бяспекі вытворчасці», якія прысутнічаюць у Беларусі, Бангладэшы, Эквадоры, Пакістане і Венесуэле, паведамляе CNN Money (пераклад - charter97.org).

Вытворчасць тавараў, якія выпускае кампанія, будзе згорнутая да красавіка 2014 года. Пра гэта гаворыцца ў лісце, які кіраўніцтва Walt Disney разаслала ўладальнікам ліцэнзій на выраб падобнай прадукцыі і рознічным прадаўцам.

Кампанія заявіла, што яе рашэнне было заснавана на дакладзе Сусветнага банка, які ацэньвае краіны свету па такіх паказчыках, як карупцыя, выкарыстанне прымусовай працы, падсправаздачнасць, бяспека вядзення бізнесу і іншым. Пяцёрка дзяржаў, у якіх Walt Disney згортвае вытворчасць, атрымалі ў гэтым рэйтынгу самыя нізкія балы.

Амерыканская кампанія мае аўтарскія правы на брэнды, звязаныя з такімі папулярнымі героямі мультфільмаў, як Мікі-Маўс, Віні-Пух, Кароль Леў і Беласнежка. Яна была заснаваная братамі Уолтарам і Роем Дыснэямі ў 1923 годзе.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках