29 красавiка 2024, панядзелак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Экамедсервіс» пазбавілі ліцэнзіі

78
«Экамедсервіс» пазбавілі ліцэнзіі

(абноўлена - 17:34) Дзеянне ліцэнзіі медыцынскага цэнтра «Экамедсервіс» на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі спынена.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У сувязі з выпадкам смерці 23-гадовай жыхаркі Гродна Юліі Кубаравай, якая памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў камерцыйным медыцынскім цэнтры «Экамедсервіс», Міністэрствам аховы здароўя Беларусі было прынятае рашэнне прызнаць арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы ў цэнтры не адпаведнай нарматыўным дакументам, зацверджаным ведамствам.

Таксама спыненае дзеянне ліцэнзіі медыцынскага цэнтра «Экамедсервіс» на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дзейнасці. У паведамленні адзначаецца, што таксама даручана стварыць рабочую групу для праверкі медыцынскай дзейнасці СТАА «Экамедсервіс-медыцынскі цэнтр», захавання ліцэнзійных патрабаванняў і нормаў заканадаўства, і ў тэрмін да 8 траўня прадставіць матэрыялы праверкі ў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, пасля таго, як Лукашэнка сёння запатрабаваў «самых жорсткіх» мер у дачыненні да медработнікаў і адміністрацыі цэнтра, было прынятае рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч. 2 арт. 162 КК Беларусі па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскімі работнікамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» затрыманыя анестэзіёлаг, аперацыйныя медсёстры і дырэктар медцэнтра.

Пасля пластычнай аперацыі карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры 27 сакавіка 23-гадовая Юлія Кубарава не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні, не прыходзячы ў прытомнасць, пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Па словах сваякоў дзяўчыны, аперацыя замест пакладзеных паўтары-дзве гадзіны доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу, анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату, патлумачыўшы, што будзіць яе не трэба - прачнецца сама. І таксама пакінуў устрывожаных бацькоў пацыенткі.

Ноччу медсястра цэнтра, не бачачы паляпшэння яе стану, выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінічнай бальніцы Менска, дзе яна знаходзілася ў коме чатыры тыдні.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках