16 траўня 2024, Чацвер, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чашніцкім раёне заробак выдалі фаршам

53
У Чашніцкім раёне заробак выдалі фаршам

Работнікі КУСП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна атрымліваюць заробак з затрымкай і натуральнымі прадуктамі - каўбасой, тушанінай і нават фаршам.

Пра гэта стала вядома, калі на гарачую лінію падчас маніторынгу працы выканаўчых і распарадчых органаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім раёне да старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандра Якабсона датэлефанавалася працаўніца гаспадаркі Марыя Чарвінская, піша «Ежедневник».

«За ваду, газ і святло з нас бяруць плату грашыма. Прычым, хочуць атрымаць гэтыя грошы своечасова, а нам плацяць прадуктамі і з затрымкамі», - скардзілася жанчына.

Аляксандр Якабсон жахнуўся ад пачутага, назваў такое становішча спраў дзікунствам, панаракаў на кіраўніцтва раёна, якое не бачыла гэтую сітуацыю ці не здолела паўплываць на становішча спраў у гаспадарцы, і паабяцаў старанна праверыць «Кашчынскае». А заадно паабяцаў, што 1 чэрвеня заробак будзе выплачаны грашыма.

Журналістам атрымалася датэлефанавацца да кіраўніка гаспадаркі Уладзіміра Шутава. Але ў адказ на просьбу пракаментаваць сітуацыю, ён кінуў слухаўку.

Аб падобным выпадку паведамлялі і ў суседнім Бешанковіцкім раёне. Жыхарка паскардзілася на тое, што яе мужу частка заробку выдалі тушанінай. Падобныя выпадкі былі на прадпрыемствах Оршы. Праз адсутнасць грошай з рабочымі таксама разлічваліся кансервамі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках