3 траўня 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блогер Галко і журналіст Ярашэвіч прысуджаныя да 10 і 12 дзён арышту

6

Блогер Дзмітрый Галко прысуджаны да 10 дзён адміністрацыйнага арышту з надуманага абвінавачвання. Ягоны сябар Аляксандр Ярашэвіч - да 12 дзён.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, прысуд блогеру 7 траўня вынес суддзя суда Маскоўскага раёна Менска Яўген Хаткевіч.

Галко прызнаны вінаватым паводле двух артыкулаў Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў).

Вечарам быў таксама вынесены прысуд карэспандэнту «Радыё Рацыя» Аляксандру Ярашэвічу. Ён абвінавачваўся ў правапарушэнні, прадугледжаным арт. 23.4 КоАП. Суддзя Таццяна Матыль вынесла прысуд - 12 дзён арышту.

У судзе выступілі двое сведак са стараны міліцыі - Віктар Жарскі і Аляксей Гарошка. Іх сведчанні супярэчылі адзіно адному ў падпісаным імі ж рапарце. У прыватнасці, міліцыянты далі супярэчлівую інфармацыю што да месца затрымання і дзеянняў Галко, які нібыта хапаў іх за рукі. Міліцыянт Маскоўскага РУУС Дзмітрый Новік у судзе прызнаў, што змяняў падпісаныя рапарты сваіх калег.

Прысутным у судзе журналістам забаранілі карыстацца не толькі відэа-і фота-, але і аудыётэхнікай. Аксану Рудовіч, Алега Груздзіловіча і Барыса Гарэцкага суддзя хацеў выдаліць з залы на падставе таго, што яны трымалі ў руках мабільныя тэлефоны, пры дапамозе якіх нібыта вялі аўдыёзапіс. Ім дазволілі застацца ў зале толькі пасля таго, як яны здалі тэлефоны міліцыянту.

Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Ярашэвіча і Галко ўвечары 6 траўня на падыходзе да станцыі метро, калі тыя вярталіся з вуліцы Акрэсьціна, дзе сустракалі асуджаных удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях», якія выйшлі на волю. Журналісты былі затрыманыя без тлумачэнняў прычын і дастаўлены ў Маскоўскае РУУС Менска. У дачыненні да іх былі складзеныя пратаколы паводле артыкулу 23.4 КоАП, журналісты правялі ноч у РУУС.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках