2 траўня 2024, Чацвер, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папе Рымскаму падаравалі Harley-Davidson і «касуху»

20

Кампанія Harley-Davidson падаравала Папе Рымскаму Францыску два сваіх матацыкла і фірмовую скураную куртку.

Прэзент прымеркаваны да сходу байкераў, які пройдзе ў Рыме 14-16 чэрвеня, паведамляе італьянскае агенцтва ANSA. Мяркуецца, што ў суботу яны зладзяць масавы мотапрабег па сталіцы Італіі, праехаўшы і міма Ватыкана, паведамляе РБК.

Уладальнікі Harley-Davidson наведаюць масавую нядзельную малітву «Анёл Гасподні», якую Папа Францыск правядзе на плошчы Святога Пятра. Адзначым, што ў гэтую ж нядзелю каталіцкія вернікі святкуюць апублікаванне энцыклікі Папы Яна Паўла II Evangelium Vitae, якая асудзіла любы гвалт над чалавечым жыццём, уключаючы аборты і эўтаназію.

Напярэдадні тысячы байкераў прыбылі ў Осцію - прыморскі раён Рыма. Каб размясціць усіх матацыклістаў, якія жадаюць прыняць удзел у мерапрыемстве, паліцыі горада прыйшлося перакрыць участак узбярэжжа даўжынёй каля кіламетра.

Адзначым, што масавая акцыя байкераў прымеркаваная да 110-годдзя выпуску першага класічнага матацыкла. Амерыканская кампанія Harley-Davidson была заснавана ў 1903г. сябрамі дзяцінства Уільямам С. Харлі і Артурам Дэвідсанам. У гэтым жа годзе яны сканструявалі першы матацыкл у сучасным разуменні гэтага слова.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках