5 траўня 2024, Нядзеля, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпардзьё наважыў стаць грамадзянінам сямі краін

49
Дэпардзьё наважыў стаць грамадзянінам сямі краін

Бліжэйшым часам французскі актор мае намер звярнуцца па пашпарт у Алжыр.

Жэрар Дэпардзьё растлумачыў, што такая колькасць пашпартоў дапаможа яму ўязджаць у большасць краін без візы. Паводле ягоных слоў, цяпер ён жыве і працуе ў Расеі, Францыі, Бэльгіі і ЗША. «Я грамадзянін свету. Свабодны чалавек. Франка-расейскі актор», - дадаў ён.

Актор, якому 17 чэрвеня трэба будзе паўстаць перад французскім судом паводле абвінавачвання аб кіраванні ў нецвярозым выглядзе, прызнаўся у гутарцы з журналістамі, што часам можа перабраць з алкаголем. У цэлым жа Дэпардзьё ахарактарызаваў сябе як чалавека рацыянальнага, але ў той жа час прамалінейнага і схільнага да падрыву асноў. Ён не выключыў, што менавіта яго скандальны вобраз і імпануе расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, які асабіста ўручыў яму расейскі пашпарт, паведамляе AFP.

Дэпардзьё цяпер здымаецца як у французскіх, так і ў расейскіх фільмах. Так, 26 чэрвеня ў Францыі выйдзе фільм «Мізэрэрэ», дзе ён сыграў галоўную ролю. У Расеі ж ён заняты на здымках фільма «Біруза», дзе разам з ім грае брытанская актрыса Элізабэт Хёрлі. Зараз Дэпардзьё знаходзіцца ў Ніцы, дзе 16 чэрвеня адкрыўся фестываль расейскага кіно, піша Lenta.ru.

Актор заявіў аб намеры пакінуць радзіму ў снежні 2012 года. Прычынай такой пастановы стаў намер новых уладаў краіны ўвесці для найбольш забяспечаных французаў 75-працэнтны падатак на прыбытак. Спачатку Дэпардзьё перабраўся ў Бельгію, аднак затым яму прапанавалі расейскае грамадзянства. Актор прыняў гэтую прапанову, прызнаўшыся пры гэтым у глыбокім павазе да Пуціна, які, з ягоных слоў, шмат робіць для развіцця культуры.

Фота: Associated Press

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках