5 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начная пагоня са стральбой ў Берасці

12
Начная пагоня са стральбой ў Берасці

У Берасці п'янага вадзіцеля Citroen затрымлівалі з дапамогай стрэлаў.

Напрыканцы мінулага тыдня супрацоўнікам ДАІ давялося ўжыць зброю пры затрыманні кіроўцы, які адмовіўся спыняцца. У Citroen Saxo прастрэлілі два задніх колы, і толькі тады самаход прытармазіў. Мужчыну, які кіраваў аўтамабілем, даставілі на медыцынскі агляд - ён быў п'яны, паведамляе ДАІ Берасцейскай вобласці.

Пад 01:35 ночы падчас нясення службы нарад ДПС звярнуў увагу на аўтамабіль Citroen. На патрульнай машыне Skoda былі ўключаныя спецсігналы, аднак кіроўца адмаўляўся спыняцца. Ён праігнараваў неаднаразовыя патрабаванні. Калі з'явілася магчымасць, на пустой вуліцы інспектары ўжылі агнястрэльную зброю.

Паводле звестак ДАІ, былі прабітыя абодва колы Citroen і кузаў. Пасля гэтага вадзіцеля затрымалі з дапамогай фізічнай сілы і спецсродкаў.

Высветлілася, што мужчына 1985 года нараджэння быў п'яны (больш за 1 праміле). Правоў у яго няма. Раней ён чатыры разы затрымліваўся нецвярозым за стырном. Апошні раз у ліпені 2012 года, гэта значыць менш за год таму.Разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы паводле гэтага факту. Малады чалавек ужо быў сем разоў асуджаны - тройчы за крадзяжы і рабаванні, яшчэ чатыры разы - як раз за паўторнае кіраванне ў п'яным выглядзе.

Супрацоўнікі ДАІ ў Беларусі часта выкарыстоўваюць зброю для спынення п'яных «зухаў».

Фота: gaibrest.by

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках