5 траўня 2024, Нядзеля, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадчыца «Знаменкі» звольненая за здзекі над каровамі

48

Загадчыцу фермы ў Берасцейскім раёне звольнілі пасля інцыдэнту з «пагрузкай» каровы, які атрымаў шырокі рэзананс.

Намеснік дырэктара дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Арэшка паведаміў БелаПАН, што супрацоўнікі фермы «Знаменка» у Берасцейскім раёне, вінаватыя ў парушэнні правілаў транспартавання буйной рагатай жывёлы, прыцягнутыя да адказнасці, загадчыца фермы звольненая.

Нагадаем, 6 чэрвеня газета «Наша Ніва» апублікавала дасланы ў рэдакцыю відэаролік аб транспартыроўцы каровы з фермы «Знаменка», якая ўваходзіць у склад ААТ «Меднаўская птушкафабрыка», на ААТ «Берасцейскі мясакамбінат». Каб пагрузіць карову, супрацоўнікі фермы скінулі жывёлу з каўша пагрузчыка ў грузавік з вышыні. Відэа выклікала шырокі грамадскі рэзананс.

Са слоў Арэшкі, 12 чэрвеня адбылося пасяджэнне назіральнай рады ААТ «Меднаўская птушкафабрыка», на якім абмяркоўваліся парушэнні правілаў транспартавання буйной рагатай жывёлы на ўчастку «Знаменка». У прыватнасці, на пасяджэнні паведамлялася, што пагрузка і транспартаванне павінны праводзіцца пад кантролем загадчыцы фермай і ветфельчара.

Згодна з пастановай назіральнай рады, загадчыца фермы звольненая за сістэматычнае невыкананне службовых абавязкаў. Памочніку загадчыцы, ветфельчару, аб'яўленая вымова, заатэхніку ўчастка «Знаменка» - заўвага.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках